wd wp Пошук:

Indela-9

Indela-9 — беларускі беспілотны лятальны апарат, распрацаваны ТАА «КБ Індэла».

Апісанне

Корпус планера выкананы з кампазітных матэрыялаў і разлічаны на шматразовае прымяненне. Палётнае заданне можа выконвацца аўтаномным і радыёкарэктуемым спосабамі[1]. Дрон выкарыстоўвае оптыка-электронную сістэму з убудаваным лазерным дальнамерам. Сістэма падвескі двухвосевая з прамым прывадам, цалкам інтэгравана[2]. Канструкцыя апарата ўладкована такім спосабам, што яе пілатажна-навігацыйнае абсталяванне можна мяняць і пераўкамплектоўваць (па жаданні заказчыка), што ў сваю чаргу павялічвае дыяпазон магчымых задач[1].

Важнай асаблівасцю беспілотніка з’яўляецца наяўнасць электрарухавіка, чаго не было ў папярэдніх распрацоўках кампаніі «Indela»[3].

Функцыянал

«Indela-9» можа прыцягвацца да рознага роду дзейнасці, у тым ліку[1]:

Характарыстыкі

Размах крылаў «Indela-9» даволі вялікі ў параўнанні з яго папярэднікам «Indela-6» – 9,1 м. Максімальная ўзлётная нагрузка складае 65 кг, а колькасць паліва — 20 л. Цяга аднаго рухавіка роўна 12,5 кВт, што дазваляе развіваць хуткасць да 140 км/г. Працягласць палёту — 10 гадзін, а статычны столь — 4 км[1].

Варыяцыі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Indela-9 на Avia.pro
  2. Indela-9 на Aero Expo
  3. 1 2 Вялікія крылы беспілотнай авіяцыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Беспілотныя лятальныя апараты Беларусі
Катэгорыя·Паветраныя судны паводле алфавіта
Катэгорыя·Паветраныя судны, якія здзейснілі першы палёт у 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)