wd wp Пошук:

Indela-6

Indela-6 — беларускі беспілотны лятальны апарат, распрацаваны ТАА «КБ Індэла».

Апісанне

Узлёт і пасадка ажыццяўляецца па самалётнаму. У аварыйных выпадках пасадка можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем парашута. Інфармацыя з борта БПЛА перадаецца па радыёканале на наземную станцыю кіравання (НСК), і дадаткова запісваецца на бартавы назапашвальнік[2]. Кантроль над беспілотнікам ажыццяўляецца пры дапамозе НСК, якая ўключае ўсе патрэбныя для кіравання палётам кампаненты і абсталяванне. НСК даволі мабільная. Для транспарціроўкі усталёўваецца ў спецыяльны транспартны кантэйнер. Па жаданні заказчыка канструкцыя дрона можа нарошчваць колькасць пілатажна-навігацыйнага абсталявання і пашыраць вобласці прымянення комплексу[1].

Функцыянал

Асноўнае функцыянальнае прызначэнне — дыстанцыйнае назіранне і перадача відэаінфармацыі ў рэжыме рэальнага часу на НСК[3].

«Indela-6» можа прыцягвацца да рознага роду дзейнасці, у тым ліку[1]:

Характарыстыкі

Карысная нагрузка складае 35 кг. Беспілотнік можа развіваць максімальную хуткасць да 140 км/г. Практычны столь — 4 км, а радыус дзеяння не перавышае 50 км[1]. Арыгінальная версія здольна працаваць да 1,5 гадзін, а мадыфікацыі «Indela-6M» — да 7[3]—10[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Indela-6M на Avia.pro
  2. Indela-6M на Aero Expo
  3. 1 2 Indela-6M на авиационной энциклопедии «Уголок неба»
  4. Пятро Раманчук. Вялікія крылы беспілотнай авіяцыі // Звязда : газета. — 11 кастрычніка 2013. — № 192 (27557). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Паветраныя судны, якія здзейснілі першы палёт у 2008 годзе
Катэгорыя·Беспілотныя лятальныя апараты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паветраныя судны паводле алфавіта