Аўстрыйская хакейная ліга (ням.: Österreichische Eishockey-Liga, таксама вядома як Erste Bank Eishockey Liga) — галоўная хакейная ліга Аўстрыі.
Створана ў 1923 годзе, у 1923—1965 гадах, за выключэннем 1936 і 1939—1945, у Аўстрыі праводзіліся штогадовыя хакейныя турніры рознага фармату, іх пераможцы аб’яўляліся чэмпіёнамі Аўстрыі. З сезона 1965/1966 гадоў вядзецца гісторыя сучаснай Аўстрыйскай хакейнай лігі.
Ліга мела розных спонсараў, з сезона 2003/2004 імянны спонсар — аўстрыйскі Erste Bank.
Ліга спачатку ўключала толькі аўстрыйскія каманды, з нядаўняга часу ўключае каманды са Славеніі (з сезона 2006/2007), Венгрыі (з сезона 2007/2008), Чэхіі (з сезона 2010/2011), Італіі (з сезона 2013/2014), Славакіі (з сезона 2020/2021).
У 2013 годзе ХК «Медвешчак» пакінуў Аўстрыйскую хакейную лігу дзеля ўдзелу ў Кантынентальнай хакейнай лізе[1]
2018 года, праз фінансавыя праблемы, лігу пакінуў славенскі ХК «Акрон Есеніце», але вярнуўся ХК «Медвешчак»[2].
28 студзеня 2019 года ХК «Медвешчак» абвясціў, што не будзе ўдзельнічаць у лізе праз фінансавыя цяжкасці[3].
У маі 2020 года чэшскі ХК Орлі Знойма абвясціў пра выхад з лігі з-за пандэміі COVID-19 і нявызначанага эканамічнага стану клуба. З сезона 2020/2021 клуб будзе гуляць у чэшскай 2-й хакейнай лізе[4][5].
У сезоне 2021/2022 Аўстрыю прадстаўляюць толькі 8 з 11 удзельнікаў турніру.
ХК Грац 99ерс
EC KAC
ХК Філахер СВ
ХК Рэд Бул Зальцбург
ХК Вена Кэпіталз
ХК Блэк Уінгз Лінц
ХК Фехервар АВ19
ХК Дорнбірнер Бульдогс
ХК ТВК Інсбрук
ХК Бальцана
ХК Браціслава КэпіталсКлубы у сезоне 2020/2021
Каманда | Краіна | Горад | Арэна | Умяшчальнасць | Удзел у лізе |
---|---|---|---|---|---|
ХК Грац 99ерс[de] | ![]() |
Грац | Eisstadion Graz-Liebenau | 4050 | 2000/2001 |
ЕК-КАК[de] | ![]() |
Клагенфурт | Eissportzentrum Klagenfurt | 5500 | 1923/1924 |
ХК Блэк Уінгз Лінц[de] | ![]() |
Лінц | Linzer Eissporthalle | 3800 | 2000/2001 |
ХК Рэд Бул Зальцбург[de] | ![]() |
Зальцбург | Eisarena Salzburg | 3600 | 2004/2005 |
ХК Вена Кэпіталз | ![]() |
Вена | Erste Bank Arena | 7022 | 2001/2002 |
ХК Філахер СВ[de] | ![]() |
Філах | Stadthalle Villach | 4800 | 1977/1978 |
ХК ТВК Інсбрук[de] | ![]() |
Інсбрук | Tiroler Wasserkraft Arena | 8000 | 2003/2004 |
ХК Дорнбірнер Бульдогс[de] | ![]() |
Дорнбірн | Messestadion | 4270 | 2012/2013 |
ХК Фехервар АВ19[hu] | ![]() |
Секешфехервар | Ifjabb Ocskay Gábor Jégcsarnok | 3600 | 2007/2008 |
ХК Бальцана[it] | ![]() |
Бальцана | Eiswelle | 7200 | 2013/2014 |
IClinic Браціслава Кэпіталс[cs] | ![]() |
Браціслава | Зімовы стадыён Андрэя Непела | 3500 | 2020/2021[6] |
![]() |
ICE хакейная ліга на Вікісховішчы |
---|