wd wp Пошук:

Hiller OH-23 Raven

Hiller OH-23 Raven (англ.: Raven — Крумкач ) (Hiller UH-12 — па класіфікацыі United Helicopters) — амерыканскі лёгкі шматмэтавы верталёт, распрацаваны на аснове вопытнай мадэлі Hiller 360 карпарацыі Hiller Helicopter Inc.

Машына з двухлопаснай апорнай шрубай (пасля заменены чатырохлапаснай) і двухлопаснай хваставой шрубай на паднятай уверх хваставой бэльцы была простая ў вырабе, забяспечвала размяшчэнне экіпажа з двух чалавек (пілота і назіральніка) і магчымасць усталёўкі стралковага ўзбраення (кулямёту M60 у кабіне, 2-4 кулямёты M60C на бакавы падвесцы), у сувязі з чым быў прыняты на ўзбраенне узброеных сіл ЗША, Канады, Вялікабрытаніі. Розныя мадыфікацыі верталёта OH-23 Raven экспартаваліся ў Аргенціну, Балівію, Калумбію, Чылі, Кубу, Дамініканскую Рэспубліку, Гватэмалу, Гаяне, Мексіку, Галандыю і іншыя краіны.

Гісторыя

У 1947 годзе кампанія United Helicopters распрацавала прататып верталёта Model 360X, годам пазней, 14 кастрычніка 1948 года, сертыфікаваны амерыканскай службай упраўлення грамадзянскай авіяцыі (Civil Aeronautics Administration, CAA). Model 360 выпускалася пад фірмовым пазначэннем UH-12. У 1949 годзе UH-12 стаў першым верталётам, які здзейсніў транскантынентальны пералёт Каліфорнія—Нью-Ёрк. Наступная мадыфікацыя, з палепшанымі рухавіком і лопасцямі шрубы, UH-12A пастаўляліся ўзброеным сілам ЗША і Францыі, а таксама грамадзянскіх камерцыйным аператарам некалькіх краін.

Баявое прымяненне

Актыўна выкарыстоўваўся ў вайне ў В’етнаме. Паводле апошніх звестак у вайне было страчана 97 верталётаў OH-23G[1].

Выкарыстоўваўся Пакістанам падчас трэцяй інда-пакістанскай вайны. 16 снежня на захопленым аэрадроме ў Даке трафеямі індыйцаў стаў адзін пакістанскі верталёт Hiller UH12E4[2].

Мадыфікацыі

Мадыфікацыя HTE-2 ВМС ЗША з колавым шасі.

Кампаніяй Hiller (у цяперашні час — Rogerson Hiller) у 1991 годзе аднаўлены выпуск мадыфікацыі UH-12E з поршневым рухавіком пад пазначэннем «Hauler» і распрацавана вучэбна-трэніровачная мадыфікацыя UH-12ET з газатурбінным рухавіком Allison 250.

Тэхнічныя дадзеныя (OH-23D Raven)

Аператары

Аргенціна

Біяфра Балівія Вялікабрытанія

Гватэмала

Германія

Дамініканская Рэспубліка

Егіпет Ізраіль

OH-23 ВПС Ізраіля, Ерусалім 1952.

Інданезія

Канада

Калумбія

Мексіка

Нідэрланды

Парагвай

Перу

Рэспубліка Карэя

Марока ЗША

Тайланд

Уругвай

Францыя

Чылі

Шры-Ланка

 Швейцарыя Японія Зноскі

  1. Helicopter Losses During the Vietnam War. Vietnam Helicopter Pilots Association
  2. Mohan and Chopra. Eagles Over Bangladesh. p. 391
  3. World Air Forces 1987 pg. 40(нявызн.). flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.
  4. Policia de la Provincia de Buenos Aires UH-12E(нявызн.). Праверана 23 сакавіка 2013.
  5. 1 2 World Helicopter Market 1968 pg. 55(нявызн.). bell47.net. Праверана 23 сакавіка 2013.
  6. Royal Navy Fleet Air Arm UH-12B HTE-2(нявызн.). Праверана 23 сакавіка 2013.
  7. 1 2 3 World Helicopter Market 1968 pg. 52(нявызн.). bell47.net. Праверана 23 сакавіка 2013.
  8. World Helicopter Market 1968 pg. 51(нявызн.). flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.
  9. CH-112 Nomad(нявызн.). canadianwings.com. Праверана 23 сакавіка 2013.
  10. 1 2 World Helicopter Market 1968 pg. 50(нявызн.). bell47.net. Праверана 23 сакавіка 2013.
  11. World Helicopter Market 1968 pg. 53(нявызн.). flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.
  12. Koninklijke Luchtmacht UH-12E(нявызн.). Праверана 23 сакавіка 2013.
  13. World Air Forces 1987 pg. 77(нявызн.). flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.
  14. World Helicopter Market 1968 pg. 54(нявызн.). flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.
  15. US →South Korea (1966-1967)(нявызн.). armstrade.sipri.org. Праверана 23 сакавіка 2013.
  16. South Korean Army OH-23(нявызн.). Demand media. Праверана 23 сакавіка 2013.
  17. World Helicopter Market 1968 pg. 59(нявызн.). flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.
  18. 1 2 The H-23 Raven Helicopter(нявызн.). bell47.net. Праверана 26 сакавіка 2013.
  19. World Air Forces 1975 pg. 314(нявызн.). flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Паветраныя судны паводле алфавіта
Катэгорыя·Паветраныя судны, якія здзейснілі першы палёт у 1948 годзе
Катэгорыя·Верталёты ЗША
Катэгорыя·Авіяцыя В’етнамскай вайны