wd wp Пошук:

Hemiptelea

Hemiptelea davidii — адзіны прадстаўнік роду Hemiptelea сямейства Вязавыя (Ulmaceae).

Распаўсюджанне і экалогія

У прыродзе арэал віду ахоплівае Карэйскі паўвостраў і практычна ўсю тэрыторыю Кітая.

Расце па бясплодных камяністых схілах. Утварае калючыя непраходныя зараснікі ў рост чалавека або расце адзіночнымі дрэвамі з прамымі стваламі.

Батанічнае апісанне

Дрэва або куст, які ўтварае густую крону. Галінкі ў маладосці густаваласістыя, пазней слаба апушаныя, пакрытыя калючкамі даўжынёй 1,5 см. Кара шэра-карычневая або карычневая.

Пупышкі шарападобна-яйкападобныя, дробныя. Лісце даўжынёй 2-5 см, эліптычнае або даўгавата-эліптычнае, з 8-12 парамі жылак, востраканцовыя, з круглявым або паўсэрцападобным аснаваннем, пільчата-гародкавыя, зверху з адзінкавымі валасінкамі, знізу рассеяна апушаныя, на хвосціках даўжынёй 1-3 мм.

Кветкі двухполыя, на кароткіх кветаножках, сабраны па 1-4 у пазухах верхняга лісця або прыкветкаў. Калякветнік з 4-5 часткамі; тычынак звычайна чатыры.

Плод — сухі, коса зрэзаны арэшак даўжынёй 6 мм, з 2 крыламі ў верхняй частцы.

Цвіценне ў красавіку, разам з распусканнем лісця.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Усходняй Азіі
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Манатыпныя роды раслін
Катэгорыя·Вязавыя