Hedysarum neglectum — від травяністых раслін роду Hedysarum сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 25-80 см. Лісце ў ліку 4-10 пар, эліптычнай або даўгавата-эліптычнай формы, 4 — 4,5 см даўжынёй, 0,5-1,6 см шырынёй, зверху голае, знізу апушанаея[4]
Суквецце — друзлая гронка, на якой размешчана 15-30 кветак. Чашачка апушаная, 4-5 мм даўжынёй. Кветкі ліловага або лілова-пурпурнага колеру. Цвіце і плоданасіць з чэрвеня па ліпень. З’яўляецца перакрыжаванаапыляльнай раслінай[5].
Плод — сухі боб.
Лік храмасом 2n = 14.
Від апісаны з ракі Тозля (Усходні Казахстан).
Від сустракаецца ў высакагорным поясе, на камяністых схілах і субальпійскіх і альпійскіх лугах.
У Расіі сустракаецца ў Сібіры. Таксама насяляе ў Сярэдняй Азіі, Паўночнай Манголіі і Паўночна-Заходнім Кітаі.
Выкарыстоўваецца як лекавая, кармавая і сіласная расліна. Прыдатны для замацавання схілаў.