wd wp Пошук:

HMS C27

HMS C27 — брытанская падводная лодка тыпу С. Пабудавана ў 1908-1909 гадах кампніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 22 красавіка 1909 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 14 жніўня 1909 года.

Падчас Першай сусветнай вайны была размешчана ў Лейце(англ.) бел., дзе была ўключана ў Сёмую падводную флатылію.[1]

20 ліпеня 1915 года падчас супольнай аперацыі з траўлерам Princess Louise ў ўзбярэжжа Шатландыі, між Аркнейскімі і Шэтландскімі астравамі здолела патапіць германскую падводную лодку SM U-23.

5 сакавіка 1918 года была затоплена сваім экіпажам у Хельсінкі, пасля высадкі германскіх войскаў у Фінляндыі

Зноскі

  1. The Disposition of RN Submarines at the Outbreak of War, 4 August 1914

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу С
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы