wd wp Пошук:

Got the Beat

Got the Beat (кар.: 갓더비트; стылізавана як GOT the beat) — паўднёвакарэйскі дзявочы супергурт, створаны SM Entertainment у 2022 годзе. Гэта першы саб-юніт праектнага гурта Girls On Top. Гурт складаецца з сямі ўдзельніц: БоА (сола-выканаўца), Тэён і Хёён (Girls’ Generation), Сылькі і Вэндзі (Red Velvet), Карыны і Вінтэр (Aespa).

Гісторыя

Перадумовы

Усе ўдзельніцы Got the Beat уваходзяць у склад выканаўцаў SM Entertainment. БоА дэбютавала як сола-выканаўца ў 2000 годзе, ва ўзросце 13 гадоў. Тэён ды Хёён дэбютавалі ў складзе гурта Girls’ Generation у 2007 годзе, а потым у складзе яго другога саб-юніта Oh!GG у 2018. З 2012 года Тэён таксама з’яўляецца ўдзельніцай першага саб-юніта, Girls’ Generation-TTS. Сольныя дэбюты Тэён і Хёён адбыліся ў 2015 і 2016 гадах суадносна. Сылькі і Вэндзі дэбютавалі з гуртам Red Velvet у 2014 годзе. Сылькі таксама з’яўляецца часткай дуэтнага саб-юніта Red Velvet – Irene & Seulgi з 2020. Вэндзі дэбютавала ў якасці салісткі ў 2021 годзе, а Сылькі – у 2022. Карына і Вінтэр дэбютавалі ў складзе Aespa у лістападзе 2020 года[1][2].

2021–дагэтуль: фармаванне і дэбют

27 снежня 2021 года SM Entertainment абвясціла пачатак праекта Girls On Top і дэбют яго першага саб-юніта Got the Beat, які будзе засяроджаны на інтэнсіўных танцавальных песнях і выступах. 28 снежня кампанія анансавала дату дэбюта – 3 студзеня, – а таксама назву дэбютнай песні – «Step Back»[3][4][5]. Трэк дасягнуў 11-й пазіцыі ў чарце Gaon Digital Chart і 5-га месца ў чарце Billboard World Digital Songs Chart[6][7]. Гурт выканаў свой першы выступ «Step Back» на SM Town Live 2022: SMCU Express at Kwangya 1 студзеня, перш чым зрабіць свой афіцыйны дэбют у музычнай праграме M Countdown амаль што праз месяц[8][9]. Got the Beat атрымалі першую ўзнагароду на шоу SBS Inkigayo 30 студзеня[10].

Удзельніцы

Дыскаграфія

Спіс сінглаў з указаннем года выпуску, выбраных пазіцый у чартах і назвы альбома
Назва Год Найвышэйшыя пазіцыі ў чартах Альбом
KOR JPN
Hot
[11]
NZ
Hot
[12]
SGP
[13]
US
World
[14]
VIE
Hot
[15]
WW
[16]
Gaon
[17]
Hot
[18]
«Step Back» 2022 4 6 69 19 19 5 19 116 Неальбомны сінгл

Відэаграфія

Назва Год Прадзюсар(ы) Зн.
«'Step Back' Stage Video» 2022 Lucid color [19]

Канцэрты

Удзел у канцэртах

Зноскі

  1. Тамар, Хэрман. The ‘female SuperM’, K-pop group Girls on Top to feature Aespa pair, BoA, Taeyeon of Girls’ Generation and other familiar faces (нявызн.). South China Morning Post (27 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2021.

  2. Чан, Тым (3 студзеня 2022). “Meet ‘Girls on Top:’ K-Pop’s New Female ‘Super Group’”. Rolling Stone. https://www.rollingstone.com/music/music-news/girls-on-top-k-pop-group-members-1277952/.

  3. Пак, Сэ Ён. 갓더비트 보아·태연·슬기·윈터 티저 공개 ‘강렬’(кар.) . Maeil Economic Daily (28 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2022.

  4. Лі, Мін Джы. SM 프로젝트 유닛 GOT the beat, 오늘(3일) ‘Step Back’ 발매(кар.) . Newsen (3 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2022.

  5. Лі, Джэ Хун. 보아·태연·효연·슬기·웬디·카리나·윈터…SM ‘갓 더 비트’(кар.) . Newsis (27 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2022.

  6. 2022년 04주차 Digital Chart(кар.) . Korea Music Content Association (16–22 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022.

  7. Billboard World Digital Song Sales – Week of January 15, 2022”. Billboard. 9–15 студзеня 2022. https://www.billboard.com/charts/world-digital-song-sales/2022-01-15/.

  8. Лі, Тэ Су. 보아·태연·카리나 등 뭉쳤다…SM 여성 유닛 ‘갓 더 비트’ 출범(кар.) . Yonhap News Agency (27 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2021.

  9. Чо, Хе Джын. 갓 더 비트, 27일 ‘엠카’ 출격…‘Step Back’ 무대 선사(кар.) . X-port News (19 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2022.

  10. Пак, Ын Хэ. ‘인기가요’ 갓 더 비트 1위, 규현 펜타곤 김용준 화려한 컴백무대(кар.) . Newsen (30 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2022.

  11. Peak chart positions on Billboard Japan Japan Hot 100:

  12. Peak chart positions on Recorded Music NZ’s Hot 40 Singles:

  13. Peak chart positions on RIAS’s Top Streaming Chart:

  14. Peak chart positions on *Billboard*́s World Digital Song Sales:

  15. Peak chart positions on Billboard Vietnam Hot 100:

    • Step Back(в’етн.) . Billboard Việt Nam (15–20 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2022.
  16. Peak chart positions on Billboard Global 200:

  17. Peak chart positions on Gaon Digital Chart:

    • Step Back(кар.) . Korea Music Content Association (30 студзеня – 5 лютага 022). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2022.
  18. Peak chart positions on *Billboard*́s K-pop Hot 100:

    • Step Back(кар.)  (недаступная спасылка). Billboard Korea (20–26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 202022 лютага 2022. Праверана 17 лістапада 2022.
  19. 2021년 12월 / GOT the beat ‘Step Back’ Stage Video. Lucid color.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·K-pop гурты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта