wd wp Пошук:

SM Entertainment

SM Entertainment Co., Ltd. (кар.: SM엔터테인먼트) — паўднёвакарэйская транснацыянальная забаўляльная кампанія. Яна з’яўляецца адной з найбуйнейшых у Паўднёвай Карэі і ўваходзіць у так званую карэйскую «Вялікую тройку». Кампанія была заснавана ў 1995 годзе прадзюсарам Лі Су Манам. З цягам часу яна стала адной з тых, хто папулярызаваў і развіў музыку жанра K-pop, а таксама стала агенцтвам мноства зорак, якія зараз збіраюць велізарную колькасць прыхільнікаў па ўсім свеце. Кампанія мае мноства галін і працуе як гуказапісны лэйбл, агенцтва талентаў, музычная прадзюсарская кампанія, кампанія па арганізацыі вытворчасці і канцэртаў, а таксама музычнае выдавецтва. Асабліва кампанія значная тым, што першая пачала прасоўваць жанр K-pop у масы і дала пачатак перыяду хуткага развіцця карэйскай музыкі, больш вядомаму як «халю» (літаральны пераклад: карэйская хваля).

Гісторыя

1989—2000: заснаванне і артысты першага пакалення

Пасля свайго выпуску з Каліфарнійскага ўніверсітэта (Нортрыдж, ЗША) Лі Су Ман вярнуўся ў Карэю і ў 1989 годзе заснаваў кампанію (тады яшчэ вядомую як SM Studio) у Абгучон-доне, які знаходзіцца каля сеульскага раёна Канама. Першым артыстам лэйбла стаў спявак Хён Джын Ён. У перыяд 1990-х SM Studio распрацавала ўласную сістэму, якая дапамагала кантраляваць усе бакі кар’еры артыстаў. Падыход кампаніі быў арыентаваны на падлеткавую аўдыторыю і меў цэласны погляд на якасці, неабходныя, каб стаць паспяховым артыстам. У лютым 1995 года кампанія змяніла назву на SM Entertainment і стварыла свой фонд капіталу. Пасля SM распрацавала ўласную сістэму вытворчасці і стварыла шэраг паспяховых гуртаў, у тым ліку бойз-бэнд H.O.T. (1996), дзявочы гурт S.E.S. (1997), бойз-бэнд Shinhwa (1998), R&B-дуэт Fly to the Sky (1999). У 2000 годзе ў кампаніі дэбютавала вядомая карэйская салістка Боа.

У 1995 годзе генеральным дырэктарам SM быў прызначаны Чон Хэ Ік, якога ў 1998 змяніў на гэтай пасадзе Кім Кён Ук.

Даччыныя кампаніі

У склад даччыных кампаній SM Entertainment уваходзяць:

Аддзелы

Галіны

Лэйблы

Артысты

Артысты гуказапісу

SM Entertainment

Сола-выканаўцы

  • БоА
  • Канта
  • J-Min
  • Тэміін
  • Тэён
  • Юна
  • Хёён
  • Юры
  • Key
  • Onew
  • Чэн
  • U-Know
  • Бэкхён
  • Сухо
  • Max Changmin
  • Кай
  • Вэндзі
  • Джой
  • D.O.
  • Мінхо
  • Сюмін
  • Сыльгі

Гурты

  • TVXQ
  • Girls' Generation
  • Shinee
  • Exo
  • Red Velvet
  • NCT
  • Aespa

Саб-юніты

  • Girls' Generation-TTS
  • Girls' Generation-Oh!GG
  • Exo-CBX
  • Exo-SC
  • Red Velvet — Irene & Seulgi
  • NCT U
  • NCT 127
  • NCT Dream

Праектныя гурты

  • SM the Ballad
  • Younique Unit
  • SM The Performance
  • S
  • Toheart (разам з Woollim Entertainment)
  • SuperM
  • Girls on Top
    • Got the Beat

Зноскі

  1. Company introductionSM Entertainment.
  2. https://www.smentertainment.com/Overview/Affiliate
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Кампаніі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Транснацыянальныя карпарацыі