wd wp Пошук:

Трып-хоп

Трып-хоп (англ.: trip hop) — стыль музыкі, створаны на пачатку 1990-х гадоў у Англіі і дасягнуўшы сталых камерцыйных поспехаў. Узнік як сумесь эксперыментальнага хіп-хопа, джаза, даба, рока, традыцыйнага блюза і некаторых іншых элементаў. Стваральнікамі і першымі выканаўцамі трып-хопа з’яўляліся гурты Massive Attack ды Portishead[be-tarask] з Брысталя (адсюль першапачатковая назва стылю: Брыстальская хваля альбо Брыстальскі cаўнд). Назва ж трып-хоп упершыню была выкарыстана ў англійскім часопісе «Mixmag».

У трып-хопе свабодна існуюць разам жывыя музычныя інструменты і сэмплы. Па гуку для яго характэрны: даволі павольны тэмп, прыглушаныя бубны, легатыўная бас-гітара, шырокае выкарыстанне гукаў са старых вінілавых кружэлак (джазавых, блюзавых, эстрадных), старых аналагавых клавішных інструментаў (Moog, Rhrodas, Korg SV2, Арган Хаманда), звычайна цёмныя гукавыя фарбы і некаторая дэпрэсіўнасць, абыякавасць у голасе, шмат хто з трып-хопавых выканаўцаў карыстаецца пры звядзенні тэхналогіяй Lo-Fi (Low Fidelity). Часам у якасці спеваў выкарыстоўваецца рэп, які прамаўляецца амаль што шэптам.

На Беларусі ў стылі трып-хоп працуе калектыў B side.

Разнавіды

Некаторыя гурты

Характэрныя альбомы

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Трып-хоп
Катэгорыя·Музычныя жанры