wd wp Пошук:

Gangnam Style

«Gangnam Style» — сінгл паўднёвакарэйскага музыканта PSY. Выйдучы 15 ліпеня 2012 года, песня ўзначаліла «Gaon Chart», а яе відэакліп стаў самым прагляданым у жанры K-pop на YouTube.[1]

16 верасня «Gangnam Style» быў намінаваны ў катэгорыі «найлепшае відэа» прэміі «2012 MTV Europe Music Awards», якая адбылася ў нямецкім горадзе Франкфурт[2]. 20 верасня «Gangnam Style» патрапіў у кнігу рэкордаў Гінэса як відэа, якое набрала найбольшую колькасць «лайкаў» у гісторыі YouTube[3].

Перадгісторыя

«Gangnam Style» — гутарковы выраз у карэйскай мове, які азначае раскошны лад жыцця, якім славіцца Канамгу[4], багаты і модны раён Сеула[5]. У інтэрв’ю CNN PSY параўнаў яго з Беверлі-Хілз[6].

Песня прысвечана «ідэальнай дзяўчыне, якая ведае, калі трэба быць вытанчанай, а калі дзікай»[7].

Відэакліп

Відэа паказвае камічна танцуючага PSY, які з’яўляецца ў нечаканых месцах у Канамгу[8]. Аднак з дзесяці месцаў у гэтым раёне былі зняты толькі два, астатнія знаходзяцца ў Інчхоне і правінцыі Кёнгідо[9].

Зноскі

  1. :: 가온차트와 함께하세요 :: (нявызн.). Gaon Chart. Праверана 10 August 2012.
  2. 2012 MTV EMA Nominees Announced! (нявызн.) (недаступная спасылка). MTV Networks (17 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 17 верасня 2012.
  3. ‘Gangnam Style’ holds Guinness World Record for most ’liked’ video in YouTube history (нявызн.). Guinness World Records (20 верасня 2012). Праверана 21 верасня 2012.
  4. Fekadu, Mesfin. (нявызн.) (27 жніўня 2012).
  5. Benjamin, Jeff Fall in Love With Psy’s ‘Gangnam Style’ – Korean Rapper Goes Viral (нявызн.). Billboard (31 ліпеня 2012). Праверана 10 August 2012.
  6. Cha, Frances Psy’s interview on CNN (нявызн.). CNN Blog. CNN (17 жніўня 2012). Праверана 17 August 2012.

  7. Netburn, Deborah Giddy up! S. Korean rapper Psy’s ‘Gangnam Style’ is unstoppable (нявызн.). Los Angeles Times (4 жніўня 2012). Праверана 10 August 2012.
  8. Surh Jung-min ‘Gangnam style’ goes viral : Arts & Entertainment : Home (нявызн.). The Hankyoreh (8 жніўня 2012). Праверана 10 August 2012.
  9. There’s No ‘Gangnam’ Seen in Psy’s “Gangnam Style” MV?! (нявызн.). kpopstarz.com (12 верасня 2012). Праверана 12 верасня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Сінглы 2012 года
Катэгорыя·Інтэрнэт-мемы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Песні паводле алфавіта
Катэгорыя·Музыка Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Сінглы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу