wd wp Пошук:

GS-4

Gruppo GS-4паравоз, які выпускаўся ў 1941-1942 гадах на заводзе кампаніі Lima Locomotive Works для чыгункі Southern Pacific Transportation Company.

Паравоз меў незвычайны дызайн: цалкам герметычная паравозная будка, якая абараняла паравозную брыгаду ад непагадзі. Дзверцы дымавой скрынкі мелі сферычную форму, а на ёй былі замацаваныя два пражэктары. Завірушнік паравоза быў абрамлены суцэльным металічным лістом, які пераходзіў у далікатныя шчыткі, што ідуць ўздоўж усяго катла вышэй за ўзровень экіпажнай часткі і якія надаюць паравозу імклівы выгляд.

Будаваліся паравозы на заводзе Lima Locomotive Works.

Распрацоўваліся гэтыя паравозы для хуткасных пасажырскіх цягнікоў, менавіта таму дыяметр вядучых колавых пар паравоза складае 80 цаляў – 2032 мм. Гэтыя паравозы вадзілі па Паўднёвай Ціхаакіянскай чыгунцы цягнікі «Coast Daylight», «San Joaquin Daylight», «Lark», «Cascade», «Golden State», «Sunset Limited».

У час Другой сусветнай вайны паравозы гэтай серыі не мелі яркай афарбоўкі — былі афарбаваны ў чорны колер. У 1948 годзе паравозы былі афарбаваны ў чорна-карычна-аранжава-чырвонай гаме. З сакавіка 1950 года паравозам паступова вярнулі чорную афарбоўку, таксама яны страцілі шчыткі ўздоўж катла.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Паравозы паводле алфавіта
Катэгорыя·Паравозы ЗША
Катэгорыя·Паравозы тыпу 2-4-2
Катэгорыя·Паравозы Lima
Катэгорыя·Лакаматывы, якія з'явіліся ў 1941 годзе