wd wp Пошук:

FreeDOS

FreeDOS — гэта аперацыйная сістэма, сумяшчальная з MS-DOS. FreeDOS распаўсюджваецца на ўмовах GNU General Public License, уключае ў сябе некалькі праграм пад іншымі свабоднымі і несвабоднымі ліцэнзіямі.[2] Праект быў распачаты ў 1994 годзе; версія 1.0 выйшла ў свет 3 верасня 2006 года.

Акрамя таго, у межах праекта FreeDOS распрацавана замена каманднаму інтэрпрэтатару MS-DOS (COMMAND.COM). Новы інтэрпрэтатар атрымаў назву FreeCOM.

Кампаніі Dell[3], HP[4] і Lenovo вырабляюць і пастаўляюць персанальныя камп’ютары з прадусталяванай аперацыйнай сістэмай FreeDOS, гэта зніжае агульны кошт камп’ютара (у параўнанні з прадусталяванай АС Windows). Таксама FreeDOS усталёўваецца на ноўтбукі Asus і Samsung[5].

Дзякуючы DOS/32 (развіццё DOS/4GW) і Open Watcom (развіццё Watcom), FreeDOS прапануе лёгкае рашэнне для прамысловых камп’ютараў з архітэктурай PC.

Гісторыя версій

Гісторыя версій FreeDOS
ВерсіяСтатусКодавае імяДата
0.05ALPHA12 студзеня 1998
0.1BETAOrlando25 сакавіка 1998
0.2BETAMarvin28 кастрычніка 1998
0.3BETAVentura21 красавіка 1999
0.4BETALemur9 сакавіка 2000
0.5BETALara10 жніўня 2000
0.6BETAMidnite18 траўня 2001
0.7BETASpears7 верасня 2001
0.8BETANikita7 красавіка 2002
0.9rc1BETAMethusalemліпень 2003
0.9rc2BETA23 жніўня 2003
0.9rc3BETA27 верасня 2003
0.9rc4BETA5 лютага 2004
0.9rc5BETA20 сакавіка 2004
0.9BETA28 верасня 2004
0.9sr1BETA30 лістапада 2004
0.9sr2BETA30 лістапада 2005
1.0FINAL3 верасня 2006
1.1FINAL1 студзеня 2012

Камплектацыя

Дыстрыбутыў FreeDOS уключае ў сябе вялікую колькасць бясплатных праграм — як напісаных спецыяльна для DOS, так і партаваных з уніксападобных сістэм з дапамогай DJGPP: утыліты, браўзеры (Lynx, Arachne), тэкставыя рэдактары (edlin, edit, vim, emacs), некалькі гульняў (у тым ліку FreeDoom), графічная сістэма GEM і інш.

Зноскі

  1. Project News for The FreeDOS Project
  2. FreeDOS | Software List
  3. Ashlee Vance. How Dell repels attempts to buy its ‘open source’ PC (нявызн.). The Register (6 октября 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  4. Michelle Maisto. Desktops and Notebooks: First Look at HP’s Low-Cost ProBook Laptop Lineup (нявызн.). eWeek (28 апреля 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  5. Алексей Надёжин. Samsung 300E5Z-A06 (нявызн.). Хабрахабр (13 июня 2012). — «Для праверкі работоспособности на ноутбуке стоит FreeDOS»  Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·DOS
Катэгорыя·Свабодныя аперацыйныя сістэмы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL