wd wp Пошук:

Lenovo

Lenovo Group Limited (联想集团有限公司) — кітайская камп’ютарная кампанія, на другі квартал 2014 займае першае месца ў пяцёрцы найбуйнейшых сусветных вытворцаў персанальных камп’ютараў (акрамя Lenovo ў пяцёрцы HP, Dell, Acer, Asus).

Зарэгістраваная ў Сінгапуры. Штаб-кватэра кампаніі Lenovo размешчана ў Перчэйзе (штат Нью-Ёрк, ЗША), а асноўныя аперацыйныя офісы — у Пекіне (КНР) і Рэйлі (ЗША, штат Паўночная Караліна). Асноўныя даследчыя цэнтры кампаніі размешчаны ў Ямата (Японія), у Пекіне, Шанхаі і Шэньчжэне (КНР), а таксама ў Рэйлі (штат Паўночная Караліна, ЗША).

На 2014 год у калектыве кампаніі больш 46000 супрацоўнікаў (з улікам сумесных прадпрыемстваў) з больш чым 60 краін. Кампанія абслугоўвае кліентаў у больш чым 160 краінах свету.

Зноскі

  1. National Software Reference Library
  2. 1 2 3 https://doc.irasia.com/listco/hk/lenovo/annual/2020/ar2020.pdf
  3. https://www.reuters.com/finance/stocks/overview/0992.HK
  4. Lenovo Group Limited Annual Report 2020Lenovo. Праверана 9 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вытворцы сотавых тэлефонаў
Катэгорыя·Вытворцы камп’ютараў