wd wp Пошук:

Fixkes

Fixkes — бельгійскі гурт з Стабрука, які знаходзіцца недалёка ад Антверпена. Гурт піша музыку у стыле альтэрнатыўнага року і рэпу. У лютым 2007 года, яны выпусцілі свой першы афіцыйны сінгл “Kvraagetaan”. Сінгл меў велізарны поспех у Бельгіі і дасягнуў вышэйшай пазіцыі ў мясцовых хіт-парадах.

Гісторыя гурта

У лістападзе 2005 года была Сэм і Ян Валкенборг сфарміравалі гурт Fixkes. Назва гурта пайшла ад мянушкі Сэма, якую той атрымаў у юнацтве. Ян грае на барабанах, Сэм спявае і грае на гітары, а таксама з’яўляецца аўтарам песень гурта. Астатнія ўдзельнікі гурта былі: Пітэр Дэкерс (гітара, гармоніка), Ёхан Паувэлс (бас-гітара) і Барт Палмерс (фартэпіяна).

У студзені 2007 года гурт дамовіўся з галандскай гуказапісваючай кампаніяй Excelsior Recordings. Fixkes выпусцілі свой першы сінгл толькі праз месяц, у лютым 2007 года. У тэксце песні «Kvraagetaan» спевакі ў асноўным зварочваюцца да настальгічных пачуццям 30-гадовых людзей, хто пайшоў у пачатковую школу ў 1980-х гадах. Калі «Kvraagetaan» апублікавалі на ITunes, ён дасягнуў 1 радка ў бельгійскіх ITunes-чартах. У сакавіку 2007 года дасягнуў 1 радка ў Ultratop застаючыся на вяршыні ў агульнай складанасці 16 тыдняў пераадолеўшы бельгійскі рэкорд пазіцыі нумар 1. Папярэдні рэкорд быў 12 тыдняў.

Гурт меў яшчэ два хіта чартаў: «Ongelukkig» яшчэ ў 2007 годзе, дасягнуўшы 16 радка і «Over ’t water», апошні сумесна з Axelle Red, які дасягнуў 4 месца.

Дыскаграфія

Альбомы

Год Альбом Пікавыя пазіцыі
Бел

(ФЛ)

2007 Fixkes 3
2010 Superheld 25
2014 Weeral halfacht 14

Сінглы

Год Песня Пікавыя пазіцыі
 
Бельгійскі чарт
Ultratop
Бельгійскі чарт
Ultratip

2007 "Kvraagetaan" 1 Бельгія: плацінавы
"Ongelukkig" 16 -
Over 't water (з Axelle Red) 4 -
2008 "Lievelingsdier" - 16
2010 "Rock-'n-roll" - 5
2014 "Jodie Foster" - 81
"Buitenmens" - 21
2015 "Koriander van den Turk"
- 75
2018 "Ik weet niemand"
- -
2018 "Hoboken"
- -

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы Бельгіі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта