wd wp Пошук:

FTSE 100 Index

FTSE 100 Index (Financial Times Stock Exchange Index, нефармальна Footsie) — вядучы індэкс Лонданскай фондавай біржы. Разлічваецца незалежнай кампаніяй FTSE Group, якой сумесна валодаюць газета Financial Times і Лонданская фондавая біржа.[2]

Пачаў разлічвацца з 3 студзеня 1984 года з узроўня 1000 пунктаў. Дасягнуў свайго рэкорднага значэння ў 6950,6 пункта 30 снежня 1999 г.[3]

Кампаненты індэкса

У верасні 2021 года сектар прамысловых тавараў і паслуг быў найбуйнейшым у індэксе з вагой 11,5 %, за ім ішоў фінансавы сектар з 11,3 % і сектар аховы здароўя на трэцім месцы з 9,9 %.[4] 10 найбуйнейшых кампаній мелі сумарную вагу 41 % у агульнай рыначнай капіталізацыі ўсіх удзельнікаў індэкса.

Крытэрыі адбору

Кампаніі, акцыі якiх улічваюцца ў разліку індэкса FTSE 100, павінны задавальняць умовам, якія выстаўляюцца FTSE Group:[5]

Індэкс пераглядаецца штоквартальна, у першую пятніцу сакавіка, чэрвеня, верасня і снежня.[6]

Зноскі

  1. https://content.ftserussell.com/sites/default/files/support_document/ftse_uk_index_series_history_and_heritage_screen.pdf
  2. Financial Times Stock Exchange Group (FTSE)(нявызн.). investopedia.com. Праверана 20 студзеня 2022.
  3. Why the FTSE 100 has hit a record high(нявызн.). theguardian.com. Праверана 20 студзеня 2022.
  4. Brokers for Trading Indices Guide(нявызн.). comparebrokers.co. Праверана 20 студзеня 2022.
  5. FTSE Indices(нявызн.). corporatefinanceinstitute.com. Праверана 20 студзеня 2022.
  6. MiniFutures FTSE 100(нявызн.). borsaitaliana.it. Праверана 20 студзеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Каштоўныя паперы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных