wd wp Пошук:

ESTCube-1

ESTCube-1 — першы эстонскі спадарожнік, запушчаны 7 мая 2013 ракетай-носьбітам Vega[1]. Распрацаваны студэнтамі Тартускага ўніверсітэта ў межах эстонскай спадарожнікавай праграмы паводле стандарту CubeSat, выніковыя памеры спадарожніка склалі 10×10×10 см, аб’ём 1 літар, маса 1,33 кг[2].

Структура спадарожніка
У сабраным выглядзе

Акрамя непасрэдна адукацыйнай, спадарожнік мае і навуковую мэту. На борце спадарожніка разгорнуты электрычны ветразь, вынайдзены фінскім навукоўцам Пекам Янхуненам. Такім чынам ESTCube-1 стаў першым у свеце спадарожнікам, што выкарыстоўвае электрычны парус. Будуць праведзеныя выпрабаванні па яго разгортванні, змяненні хуткасці спадарожніка і выніковым вяртанні на Зямлю.

Агульны кошт праекту (уключаючы запуск) склаў 100 000, большая частка з якіх (€70 000) была сплочана за кошт сяброўскага ўнёску Эстоніі як удзельніцы Еўрапейскага касмічнага агенцтва.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Николай Адашкевич Европейская ракета «Вега» вывела на орбиту три спутника(руск.) . РИА Новости (7 мая 2013). Праверана 14 мая 2013.
  2. Estonia’s student cubesat satellite is ready for the next Vega launch(англ.) . Arianespace (14 мая 2013).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Касманаўтыка Эстоніі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Тартускі ўніверсітэт
Катэгорыя·2013 год у навуцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·2013 год у касманаўтыцы