wd wp Пошук:

Dryobalanops aromatica

Dryobalanops aromatica — дрэва, від раслін сямейства Dipterocarpaceae. Гэты від — адно з некалькіх дрэў, у якіх выяўляецца феномен, вядомы як сарамлівасць кроны.

Сінонімы

Распаўсюджанне і апісанне

Від распаўсюджаны на Суматры, Малайскім паўвостраве і Барнеа. Гэта вялікае дрэва, вышыня якога дасягае 65 і нават 75 м. Як адна з найважнейшых крыніц камфары, дрэва прыцягвала арабскіх гандляроў, якія наведвалі Барнеа. У той час яно цанілася даражэй золата. Расліна змяшчае бергенін, вініферыны, дыптаінданезін і шэраг іншых рэчываў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без TPL
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Мальвакветныя