wd wp Пошук:

Drimia maritima

Drimia maritima — від кветкавых раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).

Апісанне

Клубень пасылае на высокім сцябле суквецці дробных белых кветак, а затым разетку буйных цьмяных зялёных лістоў. Суквецці да 150 сантыметраў. Лісце шырокае ланцэтнае, даўжынёй да 50 сантыметраў. Клубні могуць дасягаць больш за 15 сантыметраў у дыяметры, вагой да 3 кілаграмаў і часта выступае з зямлі. У залежнасці ад разнавіднасці яны могуць быць белага або чырвонага колеру.

Распаўсюджанне

Краіны распаўсюджання: Іспанія — Канарскія астравы, Тэнэрыфэ; Алжыр [пн.]; Лівія [пн.]; Марока; Туніс; Кіпр; Егіпет — Сінай; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя; Албанія, былая Югаславія; Грэцыя [укл. Крыт]; Італія [укл. Сардзінія, Сіцылія]; Францыя [укл. Корсіка]; Партугалія; Гібралтар. Расце ў прыбярэжных раёнах Міжземнамор’я ў пясчанай глебе.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваўся ў лячэбных мэтах. Клубень утрымлівае сардэчныя гліказіды, якія стымулююць сэрца і дзейнічаюць як дыўрэтыкі ва ўмераных дозах, але ванітавыя і атрутныя ў вялікіх дозах. Сок цыбуліны выклікае пухіры пры кантакце са скурай.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Спаржавыя
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Флора Афрыкі