Darkroom (з англ.: цёмны пакой) — слаба асветленае памяшканне для ананімных, у тым ліку і групавых, сексуальных кантактаў, а таксама для БДСМ-гульняў.
«Цёмныя пакоі» ўзніклі ў 1970-я гады ў ЗША.[1] Першапачаткова яны размяшчаліся ў падвальных памяшканнях гей-клубаў. Сёння «цёмныя пакоі» больш не з’яўляюцца спецыфікай гей-культуры і распаўсюджаны, хоць і радзей, у гетэрасексуальнай секс-культуры, у прыватнасці ў БДСМ- і свінгер-клубах.[2][3]