wd wp Пошук:

Corpus Inscriptionum Latinarum

Corpus Inscriptionum Latinarum (агульнапрынятае скарачэнне CIL), «Збор лацінскіх надпісаў» — збор лацінскіх надпісаў эпохі антычнасці. CIL з’яўляецца адным з найбольш поўных і часта цытаваных выданняў такога роду, важнай крыніцай па антычнай эпіграфіцы, грамадскага і прыватнага жыцця Старажытнага Рыма.

Мэтай стварэння CIL з’яўляліся збор і публікацыя ўсіх лацінскіх надпісаў з усёй тэрыторыі Рымскай імперыі. Для яго выдання ў 1847 годзе ў Берліне быў створаны камітэт, кіруючае становішча ў якім заняў Тэадор Момзен; пасля ён стаў выдаўцом многіх тамоў серыі. Удзельнікі праекта выязджалі на месцы і асабіста аглядалі надпісы. У выпадках, калі помнік быў страчаны, выдаўцы параўноўвалі розныя сведчанні больш ранніх даследчыкаў, якія бачылі надпіс, каб усталяваць як мага больш дакладнае чытанне. Першы том CIL выйшаў у 1853 годзе.

Усяго выданне складаецца з 17 тамоў больш чым у 70 частках і ўтрымлівае больш за 180 000 надпісаў. Пасля было выпушчана яшчэ 13 дадатковых тамоў з паказальнікамі і ілюстрацыямі. Плануецца выпуск XVIII тома, які будзе ўтрымліваць вершы з лацінскіх надпісаў.

Змест CIL

Гл. таксама

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Выданні гістарычных крыніц
Катэгорыя·Лацінская мова
Катэгорыя·Гістарыяграфія Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Эпіграфіка