wd wp Пошук:

Catocala sponsa

Catocala sponsa — начны матылёк з сямейства соўкі (Noctuidae), прадстаўнік роду Catocala.

Арэал

З’яўляецца заходнепалеартычным відам. Арэал распаўсюджаны на шыракалістыя і змешаныя (іглічна-драбналістыя з прымешкай шыракалістых) лясы практычна ўсёй Еўропы (акрамя паўночных раёнаў), поўначы Афрыкі, Малой Азіі, Ірана, Закаўказзя і Заходняга Казахстана[1][2][3][4].

На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў Еўрапейскай часткі, на Каўказе і ў Ніжнім Паволжы[1][2].

Матылёк са складзенымі крыламі на дрэве

Апісанне

Буйны начны матылёк з размахам крылаў да 6,8—8 см[1][5]. Пярэднія крылы — бура-шэрага колеру з малюнкам з папярочных перавязяў і плям іржавага і светла-бурага колеру, што характэрна для совак, заднія — малінава-чырвонага колеру з чорнымі аблямоўкай і перавяззю ў выглядзе расцягнутай W. У стане спакою пярэднія крылы закрываюць маляўнічыя заднія, пры неабходнасці адпудзіць ворагаў матылёк прыўздымае пярэднія крылы, паказваючы яркія ніжнія.

Паштовая марка Расіі

Зноскі

  1. 1 2 3 Воронин Л. В., Анашкина Е. Н., Администрация Ярославской области, Ярославская область. Департамент агропромышленного комплекса, охраны окружающей среды и природопользования, Ярославский государственный педагогический университет имени К. Д. Ушинского. Насекомые // Красная книга Ярославской области. — Ярославль: Александр Рутман, 2004. — С. 184-185. — 382 с.
  2. 1 2 Беспозвоночные // Красная книга Московской области. — T-во науч. изд. кмк, 2008. — 827 с. — ISBN 9785873175000.
  3. Ануфриев Г. А., Бакка А. И., Бакка С. В. и др. Беспозвоночные // Красная книга Нижегородской области том 1 ( животные). — Нижний Новгород, 2003. — 328 с. — ISBN 9785885872027.
  4. Бабочки Северного Урала
  5. Пурпурная ленточница на сайте Lepidoptera.ru
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Афрыкі
Катэгорыя·Насякомыя на марках
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стужачніцы