wd wp Пошук:

Bungo Stray Dogs

Bungo Stray Dogs (яп. 文豪ストレイドッグス Бунго: Суторэй Доггусу, англ. Literary Stray Dogs, літаральна Бадзяжныя сабакі літаратуры) — манга, створаная мангакай Асагіры Кафкай і праілюстраваная Санго Харукавай. Выходзіць у японскім часопісе прыгодніцкай мангі Young Ace з 2012 года[1]. Сюжэт будуецца на жыцці галоўнага героя, пярэваратня Ацусі Накадзімы, і іншых людзях, якія маюць звышздольнасці і выкарыстоўваюць іх для розных мэт, у тым ліку для барацьбы, вядзення бізнесу, рашэнні загадак. Большасць персанажаў носяць імёны вядомых пісьменнікаў і паэтаў XIX—XX стагоддзяў, у тым ліку Руноскэ Акутагава, Асаму Дадзай, Акіка Ёсана, Кэндзі Міядзава, Фёдар Дастаеўскі, Накахара Цюя, Рампо Эдогава і г. д.

Анімэ адаптацыя ўключае тры сезоны серыялы і некалькі фільмаў. Прэм’ера першага сезона адбылася 7 красавіка 2016 года, а другога — 6 кастрычніка 2016 года. Трэці сезон выхадзіў з красавіка па чэрвень 2019 года[2][3].

Сюжэт

Гісторыя пачынаецца з таго, што юнака Ацусі Накадзіму выганяюць з сіроцкага прытулку, і ён у адчаі вырашаецца на крадзеж. Але каля ракі ён сустракае чалавека, які хоча здзейсніць самагубства, і выцягвае яго з вады. Выратаванага чалавека завуць Асаму Дадзай, ён аказваецца супрацоўнікам дзіўнага Агенцтва і прапаноўвае Ацусі дапамогу. Хутка аказваецца, што Ацусі мае звышздольнасць ператварацца ў белага тыгра падчас поўні, і таму прадстаўляе небяспеку для навакольных, і праз гэта яго выгналі з прытулку. Дадзай наймае яго ў агенцтва, дзе збіраюцца іншыя карыстальнікі здольнасцяў, калі яны займаюцца рознымі справамі і падзеямі, якія адбываюцца ў горадзе Якагаме. Ацусі становіцца мэтай членаў партовай мафіі, у першую чаргу былога вучня Дадзая, Рюноскэ Акутагава, паколькі на чорным рынку за яго галаву прызначаная ўзнагарода.

Зноскі

  1. Bungō Stray Dogs Gets Anime Adaptation at Studio Bones. Anime News Network.
  2. Bungo Stray Dogs Anime’s 2nd Video, April 6 Debut, Split-Season Plans Revealed. Anime News Network.
  3. Bungō Stray Dogs Anime’s 2nd Half Premieres on October 5. Anime News Network.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Творы 2012 года
Катэгорыя·Анімэ
Катэгорыя·Манга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0