wd wp Пошук:

QBittorrent

qBittorrent 3.0.11 у Ubuntu 12.04

qBittorrent — свабодны шматплатформавы кліент для працы з пратаколам BitTorrent, з графічным інтэрфейсам на Qt. Для працы з торэнтамі выкарыстоўвае бібліятэку libtorrent-rasterbar. Распрацоўка пачалася ў сакавіку 2006 года і працягваецца да гэтага часу.

qBittorrent імкнецца быць лёгкаважкім, магутным, інтуітыўна зразумелым, візуальна прывабным і даваць столькі дадатковых функцый, даступных у іншых кліентах, колькі магчыма. qBittorrent мае падобны да μTorrent інтэрфейс, каб карыстальнікі μTorrent маглі лёгка пераключыцца на qBittorrent.

Гісторыя

Распрацоўку ў сакавіку 2006 года пачаў Крыстоф Дзюмэ, які тым часам вучыўся ў Тэхналагічным універсітэце горада Бельфор-Манбельяр у Францыі. 24 чэрвеня 2013 актыўны ўдзельнік qBittorrent-супольнасці sledgehammer999 стаў новым даглядчыкам (англ. maintainer) праекту. Але Крыстоф па-ранейшаму з’яўляецца актыўным удзельнікам праекту.

Магчымасці

Падтрымка АС

qBittorrent працуе на Linux, Mac OS X, Windows, OS/2 і FreeBSD. На афіцыйным сайце можна сцягнуць зборкі для Windows і Mac OS X і выточны код для ўласнаручнага збудавання. Для Ubuntu існуюць стабільны і нестабільны PPA-рэпазітары.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне