wd wp Пошук:

Сеткавы пратакол

Се́ткавы пратако́л — набор правіл, які дазваляе ажыццяўляць злучэнне і абмен дадзенымі паміж двума і больш далучанымі да сеткі прыладамі.

Розныя пратаколы часцяком апісваюць толькі розныя бакі аднаго тыпу сувязі; узятыя разам, яны ўтвараюць стэк пратаколаў. Назовы «пратакол» і «стэк пратаколаў» таксама паказваюць на праграмнае забеспячэнне, якім рэалізуецца пратакол.

Новыя пратаколы для Інтэрнэта вызначаюцца IETF, а іншыя пратаколы — IEEE ці ISO. ITU-T займаецца тэлекамунікацыйнымі пратаколамі і фарматамі.

Найболей распаўсюджанай сістэмай класіфікацыі сеткавых пратаколаў з’яўляецца так званая мадэль OSI, у адпаведнасці з якой пратаколы галінуюцца на 7 узроўняў па сваім прызначэнні — ад фізічнага (фармаванне і распазнанне электрычных ці іншых сігналаў) да прыкладнога (API для перадачы інфармацыі прыкладаннямі).

Некаторыя сеткавыя пратаколы

Фізічны ўзровень

Канальны ўзровень

Сеткавы ўзровень

Транспартны ўзровень

Сеансавы ўзровень

Узровень падання дадзеных

Прыкладны ўзровень

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·TCP/IP
Катэгорыя·Сеткавыя пратаколы