wd wp Пошук:

Baskin-Robbins

«Baskin-Robbins» — амерыканскі вытворца марожанага, заснаваны ў 1945 годзе ў Глендэйле (штат Каліфорнія). У 1967 годзе «Аб’яднаная фруктовая кампанія»(англ.) бел. (Бостан, штат Масачусетс) выкупіла прадпрыемства ў заснавальнікаў. У 1974 годзе англійскі вытворца харчавання «Джозеф Лаянз і кампанія»(англ.) бел. (Лондан) перакупіў прадпрыемства. 26 ліпеня 2005 года французскі вытворца напояў «Pernod Ricard»(фр.) бел. (Парыж) набыў «Baskin-Robbins» у складзе матчынага прадпрыемства «Dunkin’ Brands» (Кэнтан, шт. Масачусетс), якое 1 сакавіка 2006 года перапрадаў тром амерыканскім прадпрыемствам — «Бэйн-Капітал»(англ.) бел. (Бостан), «Карлайл-Груп»(англ.) бел. (Вашынгтон) і «Томас Лі»(англ.) бел. (Бостан). На 2016 год ад заснавання на прадпрыемстве стварылі больш за 1000 смакаў, з якіх 31 прапануецца штодня і мяняецца кожны дзень месяца. На 26 снежня 2015 года налічвалася 7607 кавярняў пад таварным знакам «Баскін-Робінс», з іх 2503 (32,9 %) у ЗША[1]. На 2016 год 5104 замежныя кавярні знаходзіліся ў 18 дзяржавах Азіі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аман, Бахрэйн, В’етнам, Емен, Інданезія, Індыя, Катар, Кітай, Кувейт, Ліван, Малайзія, Паўднёвая Карэя, Саудаўская Аравія, Сінгапур, Тайвань, Тайланд, Японія), 7 дзяржавах Амерыкі (Гандурас, Дамініканская Рэспубліка, Калумбія, Канада, Мексіка, Панама, Эквадор), 5 дзяржавах Еўропы (Вялікабрытанія, Іспанія, Нідэрланды, Партугалія, Расія), Аўстраліі і Егіпце[2].

Зноскі

  1. Найджэл Трэвіс. Справаздача «Dunkin’ Brands» за 2015 год (англ.) , «Dunkin’ Brands» (28 сакавіка 2016). Праверана 4 чэрвеня 2016.
  2. Міжнароднасьць (англ.) , «Баскін-Робінс» (12 кастрычніка 2016). Праверана 4 чэрвеня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сеткі хуткага харчавання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1945 годзе
Катэгорыя·Масачусетс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0