wd wp Пошук:

Banca de Economii

Banca de Economii — былы вядучы банк Малдовы, чыю ліквідацыю было пачата ў 2015 годзе. Доўг de Economii перад Нацбанкам на 12 жніўня 2015 склаў 8,64 млрд леяў. Частку функцый атрымала ў спадчыну Poşta Moldovei[1].

Гісторыя

Banca de Economii S.A. быў створаны 11 лістапада 1940 спецыяльным дэкрэтам Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета МССР. На тэрыторыі Рэспублікі было адкрыта 7 павятовых дзяржаўных упраўленняў ашчадных кас у гарадах Кішынёў, Бэлць, Кагул, Архей, Бендэр, Сарокі і Ціраспаль.

У 1987 годзе дзяржаўныя ашчадныя працоўныя касы атрымалі статус пазыка-ашчадных працоўных кас. Касы былі ператвораныя ў Малдаўскі Рэспубліканскі Банк, які стаў падраздзяленнем Ашчадбанка СССР. У 1992 годзе Малдаўскі Ашчадны Банк быў рэарганізаваны ў акцыянерна-камерцыйны Ашчадны Банк Малдовы. У далейшым, доля дзяржавы складала 56,13 % статутнага капіталу банка[2][3].

Банк аперыраваў 37 філіяламі і 537 агенцтвамі ў 370 населеных пунктах.

У выніку эканамічнага крызісу банкі[4] Banca de Economii, Banca Sociala і Unibank было вырашана ліквідаваць, пра гэта заявіў 5 жніўня 2015 годзе прэм’ер-міністр Валерый Стралец[5]. Ліквідацыю падтрымаў МВФ. Нацыянальны банк ажыццявіў эмісію ў памеры 21 млрд лееў — каля 25 % ад аб’ёму ВУП Малдовы. У пачатку 2016 стала вядома, што з 2012 года Banca de Economii, Banca Sociala і Unibank пад выглядам крэдытаў вывелі на рахункі афшорных фірмаў больш за мільярд долараў ЗША[6]. Гэты скандал прэса назвала «крадзеж стагоддзя».

Зноскі

  1. Ликвидация: Нацбанк объяснил, что будет с деньгами вкладчиков Banca de Economii, Banca Sociala и Unibank
  2. O companie de investiții din Federația Rusă a devenit acționar al Băncii de Economii din Moldova, PUBLIKA.MD, publicat in data de 26-04-2014, ora 15:00
  3. Banca de Economii revine în posesia statului. Declarațiile guvernatorului Băncii Naționale
  4. http://gagauzinfo.md/top2/19790-pravitelstvo-nachnet-gotovitsya-k-likvidacii-banca-de-economii-banca-sociala-i-unibank.html Архівавана 3 жніўня 2016.
  5. В среду в Молдове начнется ликвидация Banca de Economii, Banca Sociala и Unibank?
  6. Крадіжка століття у Молдові переростає у політичну кризу

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Эканоміка Малдовы