wd wp Пошук:

Малдаўскі лей

Малдаўскі лей. Аверс і рэверс
**Малдаўскі лей** ([рум.](/Румынская_мова "Румынская мова"): leu) — грашовая адзінка [Малдовы](/Малдова "Малдова"). На дадзены момант маюцца папяровыя купюры наміналамі 1, 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500, 1000 леяў, а таксама манеты вартасцю 1 (ужо не выкарыстоўваецца), 5, 10, 25, 50 баняў (bani). Лей змяніў малдаўскі купон 29 лістапада 1993 г. Абмен вырабляўся па курсе «1 лей = 1000 купонаў».

Этымалогія

Асноўную ролю на ўнутраным і знешнім рынку Малдаўскага княства гралі замежныя сярэбраныя і залатыя манеты: дукаты, флорын, злоты і іншыя. У XVII стагоддзі на Балканах і ў Малдову пракралася нідэрландская манета «leeuwendaalder», на якой быў намаляваны леў. Жыхары Малдовы называлі гэтыя манеты леямі. У 1867 годзе гэта назву атрымала валюта Румыніі, а пасля развалу СССР і грашовая адзінка Малдовы. У балгарскага лева дакладна такая ж гісторыя.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Еўрапейскія валюты
Катэгорыя·Эканоміка Малдовы