wd wp Пошук:

BMW E87

BMW 1-й серыіBMW 1-й серыі на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 20042012 (E81, E87)
20072013 (E82, E88)
Зборка:  ФРГ
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: E82 2‑дзв. купэ (5‑месн.)
E88 2‑дзв. кабрыялет (5‑месн.)
E81 3‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.)
E87 5‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.)
[Трансмісія](/Трансмісія "Трансмісія") 6 ст. [МКПП](/МКПП "МКПП") 8 ст. [АКПП](/АКПП "АКПП")ХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 4239 мм хэтчбэк
4360 мм купэ/кабрыялет
Шырыня: 1934 мм
Вышыня: 1421 мм хэтчбэк
1423 мм купэ
1411 мм кабрыялет
Колавая база: 2660 мм
Каляіна пярэдняя: 1484 мм хэтчбэк/кабрыялет
1474 мм купэ
Каляіна задняя: 1497 мм хэтчбэк
1507 мм купэ
1517 мм кабрыялет
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Audi A3, Lexus CT, Volvo V40
Сегмент: C-сегмент

BMW E81, E82, E87, E88 — кампактны аўтамабіль з заднім прывадам і падоўжным размяшчэннем рухавіка.

Аўтамабіль выпускаўся з 2004 года. Апошнім аўтамабілем такога класа гэтага нямецкага вытворцы быў BMW 3 Compact (E36/5, E46/5). Машына мае шмат агульных рашэнняў з іншымі мадэлямі. Так, пярэдняя падвеска стойкі МакФерсан ад «пяцёркі» E60, а задняя шматрычагавая ад «траячкі» E90.

Гісторыя

Мадэль пазіцыянавалася ў залежнасці ад камплектацыі як пяці або чатырохмясцовы аўтамабіль. Цэнтральная частка прыборнай панелі злёгку павёрнутая ў бок кіроўцы, а замест ключа запальвання — бірулька і кнопка «Start» па-над ім.

Машына выпускалася ў чатырох кузавах: 3-х і 5-дзвярныя хэтчбэкі (E81, E87), купэ (E82) і кабрыялет (E88).

Першапачаткова прапаноўвалася тры бензінавых рухавіка: 1,6 л (115 к. с.), 2,0 л (130 к. с.) і 2,0 л (150 к. с.), а таксама два дызельных сілавых агрэгата аб’ёмам 2,0 літра 122 к. с. і 163 к. с. У 2005 годзе лінейка бензінавых матораў была дапоўнена 3-літровым рухавіком магутнасцю 265 к. с. У 2007 годзе рухавікі былі мадэрнізаваны. У 2008 з’явіўся рухавік з двума турбакампрэсарамі аб’ёмам 3 літра і магутнасцю 306 к.с.

У красавіку 2010 года агульны аб’ём вытворчасці перавысіў 1,000,000 аўтамабіляў усіх варыянтаў.

Насуперак раннім сцвярджэнням, у снежні 2010 года BMW прадставіла новую мадэль — BMW 1M (версія падрыхтаваная спартовым падраздзяленнем BMW Motorsport). Базіруючыся на кузаве E82 (купэ 1-й серыі першага пакалення) дадзеная версія мела мала агульнага са сваім прабацькам, BMW 135. Перапрацавана ўсё — тормазы (ад М3, E92), дыферэнцыял ад M3 E46, пашыраная каляіна пад падвеску ад M3 E92, 19-цалёвыя колы ад M3 Competition Package, 3-х літровы 6-ці цыліндравы радны рухавік N54 з падвойным турбанаддзіманнем ад BMW Z4 35IS магутнасцю 340 к. с. і 500 н.м моманту ў рэжыме «поўнага газу».

На трасе Top Gear дадзены аўтамабіль паказаў час меншы, чым M3 E90/E92, Chevrolet Corvette C6, Noble M12 GTO-3R, Lotus Evora, Lexus IS-F, Lamborghini Gallardo Spyder і Ferrari 575.

Пілот Аляксей Бункевіч на трасе Нюрбургрынг на дадзеным аўтамабіле паказаў час 8.15 (неафіцыйны 8.12), што на 7 секунд хутчэй BMW M3 E46 і амаль на 24 секунды хутчэй BMW 135.

Бяспека

Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2004 годзе:

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2004[1]
Бяспека дарослых пасажыраў 33
Бяспека пасажыраў-дзяцей 35
Бяспека пешаходаў 2
Пратэставаны аўтамабіль — BMW 116i

У кампутарных гульнях

Рухавікі

Бензінавыя
Мадэль 116i 118i 120i 125i 130i 135i M Coupé
Гады выпуску 2004—2007 2007—2009 2009—2012 2005—2007 2007—2013 2004—2007 2007—2013 2005—2009 2009—2012 2007—2010 2010—2013 2011—2012
Код рухавіка N45B16 N43B16 N43B20 N46B20 N43B20 N46B20 N43B20 N52B30 N54B30 N55B30 N54B30
Аб'ём рухавіка, см3 1596 1995 2996 2979
Тып рухавіка радны 4-цыліндравы з падоўжным размяшчэннем радны 6-цыліндравы з падоўжным размяшчэннем
Клапанаў на цыліндр 4
Дыяметр цыліндру і ход поршня, мм 84.0x75.7 84.0x90.0 85.0x88.0 84.0x89.6
Максімальная магутнасць, к. с./аб.мін. 115/6000 122/6000 129/5750 143/6000 150/6200 170/6700 218/6100 258/6600 265/6650 306/5800 340/5900
Максімальны крутоўны момант, Н·м/аб.мін. 150/4300 160/4250 185/3000 180/3250 190/4250 200/3600 210/4250 270/2500—4250 310/2600—3000 315/2750 400/1300—5000 400/1200—5000 450/1500—4500 (500 Н·м пры Overboost)
Дызельныя
Мадэль 116d 118d 120d 123d
Гады выпуску 2009—2012 2004—2007 2007—2013 2004—2007 2007—2013 2007—2013
Код рухавіка N47D20 M47TU2D20 N47D20 M47TU2D20 N47D20
Аб'ём рухавіка, см3 1995
Тып рухавіка радны 4-цыліндравы з падоўжным размяшчэннем
Клапанаў на цыліндр 4
Дыяметр цыліндру і ход поршня, мм 84.0x90.0
Максімальная магутнасць, к. с./аб.мін. 116/4000 122/4000 143/6000 163/4000 177/4000 204/4400
Максімальны крутоўны момант, Н·м/аб.мін. 260/1750—2500 280/2000 300/1750—2500 340/2000 350/1750—3000 400/2000—2250

Зноскі

  1. https://www.euroncap.com/en/results/bmw/1-series/15633

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Хэтчбэкі
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2004
Катэгорыя·Купэ (кузаў)
Катэгорыя·Кабрыялеты
Катэгорыя·Аўтамабілі 2000-х
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі сегмента C
Катэгорыя·Аўтамабілі 2010-х
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2007
Катэгорыя·Аўтамабілі BMW