BMW 319/1BMW 319/1 на ВікісховішчыАгульныя даныя
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 1935—1936 |
Зборка: | Германія |
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. родстар (2‑месн.) |
Даўжыня: | 3900 мм |
Шырыня: | 1440 мм |
Вышыня: | 1350 мм |
Колавая база: | 2400 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1153 мм |
Каляіна задняя: | 1220 мм |
Маса: | 790 кг[1] |
Поўная маса: | 1140 кг |
Папярэднік |
Звязаныя: | BMW 319 |
Дызайнер: | Фрыц Фідлер(англ.) бел. |
BMW 319/1 — спартыўная мадэль з кузавам родстар на базе BMW 319 нямецкай кампаніі BMW, што выпускалася на працягу 1935 — 1936 гадоў у колькасці 178[1] машын.
230 машын спартыўнай мадэлі BMW 315/1 паспяхова выкарыстоўваліся ў спаборніцтвах, у выніку чаго ў кампаніі BMW вырашылі таксама ўдзельнічаць у міжнародных спартыўных спаборніцтвах класа 2 літра для павелічэння прэстыжу кампаніі. Для гэтага быў распрацаваны новы шасціцыліндравы радны рухавік аб’ёмам 1911 см³ магутнасць 55 к .с. (40 кВт) пры 4000 аб/хв. Матор атрымаў тры карбюратары Solex 26 BFRH. Рухавік усталявалі на шасі мадэлі 315/1 1935 года з кузавам родстар, прысвоіўшы ёй пазначэнне BMW 319/1. Максімальная хуткасць складала 135 км/г[1].
Кошт аўтамабіля складаў 5 800[1] марак.
На шасі BMW 319/1 была ўсталявана некалькі экстравагантных кузаваў тыпу кабрыялет, купэ фірмаў Людвіга Вайнберга[2] з Мюнхена, Эрдман і Росі[3] з Берліна, Дравуз[4] з Хайльброна.
З маторам магутнасцю менш на 10 к.с. будавалі серыю аўтамашын BMW 319.