wd wp Пошук:

BMW 319

BMW 319BMW 319 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19351936
Зборка:  Германія
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (2‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
[Рухавікі](/Рухавік "Рухавік")I6, 1911 см³, 45 [к. с.](/Конская_сіла "Конская сіла")[Трансмісія](/Трансмісія "Трансмісія") 4-хутк. [МКПП](/МКПП "МКПП")ХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 3900 мм
Шырыня: 1440 мм
Вышыня: 1550 мм
Колавая база: 2400 мм
Каляіна пярэдняя: 1153 мм
Каляіна задняя: 1270 мм
Маса: 850 кг
Поўная маса: 1200 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW 315
Іншае
Дызайнер: Фрыц Фідлер(англ.) бел.

BMW 319 — аўтамабіль сярэдняга класа нямецкай кампаніі Bayerische Motoren Werke 19351937 гадоў, прыйшла на замену мадэлі BMW 315. Выпускалася спартыўная мадыфікацыя BMW 319/1. Было выраблена 6 466 машын дадзенай мадэлі.

Канструкцыя

Кабрыялет BMW 319.

Для спартыўнай мадэлі BMW 315/1 распрацавалі шасціцыліндравы радны рухавік аб’ёмам 1911 см³ для магчымасці ўдзелу ў спартыўных міжнародных спаборніцтвах класа 2 літра. Гэты матор ўсталявалі ў 1935 годзе на шасі мадэлі 315, паменшыўшы яго магутнасць на 10 к. с. да 45 к. с. (33 кВт) пры 3700 аб/хв. Новая мадэль BMW 319 таксама атрымала ў спадчыну ад мадэлі BMW 315 4-ступеньчатую каробку перадач, шасі, тормазы на ўсе колы і падвеску. Аўтамабіль развіваў хуткасць 115 км/г. З снежня 1934 года да пачатку 1937 года было выпусшчана пяць варыянтаў кузаваў BMW 319. Мадыфікацыя з кузавам тарпеда, аналагічным мадэлі 315, была на 400 марак даражэй (4 500 марак), лімузін — 4 150 марак, кабрыялет-лімузін — 4 350 марак, 4-месны кабрыялет — 4 800 марак, 2-месны спартыўны кабрыялет — 5 150 марак.

Да заканчэння вытворчасці ў 1937 годзе было выпушчана 6 646 экзэмпляраў[1].

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. Norbye, с. 250
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Аўтамабілі 1930-х
Катэгорыя·Аўтамабілі BMW
Катэгорыя·Кабрыялеты
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1935
Катэгорыя·Заднепрывадныя аўтамабілі
Катэгорыя·Седаны