wd wp Пошук:

BFG9000

BFG-9000 у «Doom 3».

BFG9000 — выдуманая футурыстычная зброя, што сустракаецца ў камп’ютарных гульнях «Doom», «Doom II», «Doom 3» і «Doom 3: Resurrection of Evil», а таксама ў гульнях серыі «Quake». BFG9000 уяўляе сабой цяжкую суцэльнаметалічную прыладу, што страляе шарамі зялёнай плазмы. З’яўляючыся найбольш магутнай зброяй у гульні, яна забівае амаль усіх персанажаў з аднаго стрэлу. Большасць гульняў класа шутараў ад першай асобы маюць штосьці падобнае, але толькі адзінкі гэткія ж смяротныя.

Апісанне (паводле Doom 3)[1]

BFG9000 — самая магутная ручная зброя за ўсю гісторыю чалавечай расы. Гэта цалкам аўтаномная пераносная агнявая платформа. Кожны зарад мае мініяцюрны, але вельмі магутны камп’ютар, які выконвае навядзенне, і, дзякуючы ўбудаванай сістэме распазнання «свой-чужы», накіроўвае на кожнага суперніка дадатковы прамень, якая робіць ім шкоду перад дэтанацыяй. Дэтанацыя зарада вырабляе спусташальны эфект — у радыусе 15 метраў не выжыве ніводзін супернік. BFG9000 не рэкамендуецца ўжываць для бою на кароткай дыстанцыі, але на адкрытай мясцовасці ці пры патрэбе паразіць адразу некалькі мэтаў — лепшай зброі не знайсці. Абарона ад суперніка, узброенага BFG9000 толькі адна — агонь з парахавой зброі. Калі працэсар будзе знішчаны да выбуху, дэтанацыя будзе заўчаснай і няпоўнай.

Этымалогія назвы

У першапачатковым апісанні Doom абрэвіятура BFG9000 расшыфроўваецца як англ.: «Big Fucking Gun» («Ахрэненна вялікая стрэльба»). Ёсць і іншыя расшыфроўкі: «Big Fragging Gun», «Big Funny Gun», «Big Fat Gun», «Blast Field Gun»; выходзячы з прынцыпаў працы дадзенай зброі, лагічным лічыцца і «Blast Field Generator». Таксама часам сустракаюцца назвы «Big Freaking Gun» (у кнізе на матывы гульні, 1995) і «Bio Force Gun» (у аднайменным фільме, 2005).

Характарыстыкі (паводле Doom)

Падчас націску на цынгель назапашваецца і выстрэльваецца згустак энергіі. Трапляючы ў суперніка, зарад прычыняе яму моцную шкоду (direct hit — «прамое траплянне») ад 100 да 800 адзінак. Пасля гэтага з таго пункту, дзе гулец апынуўся ў момант выбуху снарада, выпускаюцца 40 нябачных прамянёў. Промні выпускаюцца веерам з вуглом 90° і раўнасечнай у тым кірунку, уздоўж якога ляцеў асноўны зарад. Кожны прамень саманаводзіцца па тых жа правілах, па якіх саманаводзіцца пісталет (злёгку па гарызанталі і цалкам па вертыкалі). Вораг, у якога трапіў прамень, атрымвае шкоду ад 16 да 128 адзінак. Чым бліжэй аб’ект знаходзіцца да гульца, тым больш шкоды ён атрымае, бо будзе працяты вялікай колькасцю праменяў.

BFG10K

BFG 10k у Quake II

BFG10K (ці BFG10000) — гэта наймагутнаейшая выдуманая зброя, што ёсць у шутарах ад першай асобы Quake II і Quake III: Arena (хоць у гэтых гульнях варыянты гарматы адрозніваюцца), а таксама ў Doom-порце Skulltag. Сваю назву BFG10K атрымала ў гонар BFG9000, знакамітай зброі з гульняў Doom і Doom II, якія шмат у чым сталі прадвеснікамі ўсёй серыі Quake.

Варыянт гарматы ў гульні Quake II

BFG10K у Quake II падобны памерамі і функцыямі на BFG9000 у Doom: ён падобны на двуручную гармату. Падчас стральбы гармаце патрабуецца некалькі секунд для перазарадкі, а стрэл уяўляе сабой вялікія, распаленыя шары зялёнай плазмы (амаль такія ж, як і ў Doom), якія плаўна «ляцяць» у кірунку стрэлу. Падчас лёту плазмавыя шары дзівяць змешчаных паблізу ворагаў зялёным лазерам, а выбухаючы, вырабляюць каласальную шкоду ўсяму, што знаходзіцца вакол іх. У дапаможніку карыстача да гульні Quake II абрэвіятура BFG расшыфроўвацца як «Big, uh, freakin’ gun».

Варыянт гарматы ў гульні Quake III

BFG10K у Quake III, хоць і мае тую ж назву, уяўляе сабой зусім іншую зброю: тут гэта хуткастрэльная гармата, што страляе рухомай плазмай 5 разоў за секунду, і кожны стрэл утварае 100 адзінак шкоды пры простым траплянні (як «ракетніца» і «рэйлган») і даволі сур’ёзныя пашкоджанні пры блізкім выбуху; яна больш нагадвае плазмаган з арыгіналу.

Варыянт гарматы ў DOOM-порце Skulltag

BFG10K у Skulltag падобны на BFG10K у Quake III; гэта такая ж хуткастрэльная гармата, што страляе выбухнымі снарадамі. Адрозненне ж складаецца, перадусім, у хуткасці перасоўвання снарада: у Skulltag ён імгненна дасягае мэты. Таксама існуе адрозненне ва ўжываных патронах: тут для зарадкі BFG10K (як і ў выпадку BFG9000 у Doom) ужываюцца «энергаячэйкі» (cells), якія дазваляюць вырабіць больш разбурэнняў, чым рэактыўныя снарады. У рэжыме аднаго гульца BFG10K выкарыстоўвае 5 «ачкоў» на стрэл, а ў рэжыме мультыплэера (некалькіх гульцоў) — 20 «ачкоў». Дапаможнік карыстача да порта кажа, што так было зроблена для таго, каб не парушаць гульнявы баланс.

Зброя ў камп’ютарных гульнях

Цікавыя факты

Спасылкі

Зноскі

  1. Апісанне ўзята з відэаінструктажу на BFG9000 з Doom 3
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Выдуманыя аб’екты і прадметы
Катэгорыя·Doom
Катэгорыя·Выдуманая энергетычная зброя
Катэгорыя·Зброя ў камп’ютарных гульнях