wd wp Пошук:

Australopithecus sediba

Australopithecus sediba — від аўстралапітэкаў, вядомы па рэштках, узрост якіх ацэньваецца ў 1,78-1,95 млн гадоў (плейстацэн)[1].

Два няпоўныя шкілеты гэтага віду былі знойдзены пры раскопках у пячоры Малапа (Malapa) на тэрыторыі аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, вядомага як «Калыска чалавецтва», у Паўднёвай Афрыцы. Першы шкілет — падлетка мужчынскага полу (галатып), другі — дарослай асобіны жаночага полу[2]. На сённяшні дзень знойдзена больш за 130 фрагментаў гэтых шкілетаў[2]. Гэтыя знаходкі першапачаткова былі апісаны ў двух артыкулах у часопісе «Science» паўднёваафрыканскім палеаантраполагам Лі Бергерам і яго калегамі як новы від ранніх продкаў чалавека. Там жа новы від названы Australopithecus sediba («sediba» азначае «крыніца» або «калодзеж» ў мове сота)[2]. Вядомы антраполаг Дональд Джохансан (Donald Johanson) лічыць, што косткі A. sediba варта аднесці да роду Homo[3]. Пасля адкрыцця значна больш прагрэсіўнага віда Homo gautengensis, які жыў у Паўднёвай Афрыцы адначасова з А. sediba, прэтэндэнтам на ролю прамога продка ранніх Homo стаў, на думку Дарэна Курно, А. garhi , які быў знойдзены ў Эфіопіі і датуецца узростам каля 2,5 млн. гадоў таму[4].

Зноскі


  1. Dirks, P. H. G. M.; Kibii, J. M.; Kuhn, B. F.; Steininger, C.; Churchill, S. E.; Kramers, J. D.; Pickering, R.; Farber, D. L.; et al. (2010). Geological Setting and Age of Australopithecus sediba from Southern Africa. 328. 205—208. doi:10.1126/science.1184950.
  2. 1 2 3
    Berger, L. R.; de Ruiter, D. J.; Churchill, S. E.; Schmid, P.; Carlson, K. J.; Dirks, P. H. G. M.; Kibii, J. M. (2010). ‘Australopithecus sediba: A New Species of Homo*-Like Australopith from South Africa*.** 328**. 195—204. doi:10.1126/science.1184944.**
  3. Элементы - новости науки: Australopithecus sediba — австралопитек, похожий на человека
  4. Toothy Tree-Swinger May Be Earliest Human Архівавана 2 мая 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 2010 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўстралапітэкі
Катэгорыя·Дагістарычная Афрыка
Катэгорыя·Антрапагенез
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Фаўна плейстацэна