wd wp Пошук:

Audi A4

Audi A4 (бел.: Аўдзі А4) — аўтамабіль сярэдняга класа, які выпускаецца кампаніяй Audi. У мадэльным шэрагу кампаніі — з 1994 года. Папярэднік — Audi 80.

З моманту пачатку выпуску змянілася пяць пакаленняў Audi A4.

B5 (1994–2001)

Audi A4 B5
Першы седан Audi А4 быў выпушчаны ў канцы [1994](/1994 "1994") года. Універсал і паўнапрывадная Audi A4 quattro дэбютавалі ў [1996](/1996 "1996") годзе. Аўтамабіль грунтаваўся на абноўленай платформе B5 (PL45).

У 1999 годзе аўтамабіль зведаў рэстайлінг.

Выпускаўся да 2001 года. Усяго за час вытворчасці выпушчана 1.170.269 седанаў і 510.720 універсалаў першага пакалення.

Галерэя

Галерэя

B6 (2001–2004)

Audi A4 B6

Другое пакаленне дэбютавала ў 2000 г. Серыйны выпуск пачаўся з 2001 года. Дызайн быў выкананы ў стылі другога пакалення Audi A6. З’явілася версія кабрыялет (Cabriolet).

Усяго за час вытворчасці было выраблена 718.219 седанаў і 482.633 універсала.

B7

Audi A4 B7 (2004–2008) У канцы 2004 года Audi A4 падвергнулася істотным зменам. З тэхнічнага пункту гледжання Audi A4 B7 выкарыстоўваў усё тую ж платформу PL46, што і папярэднік A4 B6, але дызайн быў перапрацаваны ў новым фірменным стылі Вальтэра дэ Сільвы, адбыліся змены сярод рухавікоў[1], таксама зведала абнаўленне электроніка.

З рухавікоў, якія ўжо былі на B6 і засталіся ў шэрагу, былі бензінавыя 1,6 MPI, 1,8 T, 2,0 і 1,9 TDI і мадэрнізаваны 2,5 TDI. Цалкам новымі ў гаме былі 2,0 TFSI і 3,2 FSI. Замест больш магутнай версіі рухавікоў 1,9 TDI з’явіўся 2,0 TDI. 2,7 TDI у 2006 годзе цалкам выцясніў 2,5 TDI.

Седаны і ўніверсалы Avant B7 вырабляліся да 2008 года, кабрыялеты — да 2009-га.

Seat Exeo

Асноўны артыкул: Seat Exeo Пасля заканчэння вытворчасці Audi A4 B7 абсталяванне было перанесена ў Іспанію, дзе вытворчасць мадэлі была пачата пад маркай Seat Exeo (2008–2013).

B8

Audi A4 B8 (2007–2011) У верасні 2007 года на Франкфурцкім аўтасалоне адбылася прэм’ера цалкам новага пакалення A4.

Аўтамабіль пабудаваны платформе Audi MLP (Modular Longitudinal Platform — модульная падоўжная платформа), якая таксама была выкарыстана на мадэлі А5[2]. Яе галоўная асаблівасць — павялічаная колавая база (да 2808 міліметраў) і ссунутая наперад на 154 міліметра пярэдняя вось. Гэта дазволіла размясціць рухавік з каробкай перадач у межах колавай базы, лепш размеркаваўшы вагу па восях і пазбавіць аўтамабіль ад недастатковай паварочвальнасці. З гэтай жа мэтай пярэднюю каляіну зрабілі на 13 міліметраў шырэй за заднюю.

Спачатку было прадугледжана пяць рухавікоў. Гэта два бензінавых — 1,8 TFSI (160 к.с.), і 3,2 FSI (265 к.с.), а таксама тры дызельных — аб’ёмам 2,0-, 2,7- і 3,0-літра (магутнасцю 143, 190 і 240 к.с. адпаведна).

Лінейка трансмісій складаецца з шасціступеністай механічнай скрынкі перадач, бесступенькавага варыятара Multitronic, а таксама шастіхуткаснага “аўтамата”. Традыцыйна аўтамабіль прапануецца як з пярэднім прывадам, так і з паўнапрываднай трансмісіяй quattro.

Прэм’ера ўніверсала Avant адбылася ў сакавіку 2008 на Жэнеўскім аўтасалоне[3]. Аб’ём багажнага аддзялення ўніверсала роўны 490 літрам, а пры складзеных задніх сядзеннях — 1430 літраў.

Разам са з’яўленнем Avant, у 2008 годзе быў пашыраны шэраг рухавікоў. На аснове 1,8-літровага рухавіка з турбанаддзіманнем з’явіліся два рухавіка 2,0 TFSI (180 к.с. або 211 к.с.).

Audi A4L

Audi A4L

Для кітайскага рынку са студзеня 2009 года выпускаецца мадыфікацыя A4L[4].

Аўтамабіль стаў даўжэй на 60 мм, і цяпер яго агульная даўжыня складае 4,76 метра. Лінейка рухавікоў прадстаўлена 2.0 TFSI магутнасцю 180 к.с і 265-моцным рухавіком 3.2 FSI. Падвеска A4L была адаптаваная для мясцовых умоў эксплуатацыі.

Зборка Audi A4L ажыццяўляецца ў Кітаі.

Audi A4 allroad quattro

Audi A4 Allroad quattro

Прэм’ера Audi A4 allroad quattro адбылася ў пачатку сакавіка 2009 года на Мотаршоу ў Жэневе[5].

Мадыфікацыя атрымала пластыкавыя накладкі на кузаве, якія абараняюць яго ад пашкоджанняў і драпін, павялічаны на 45 міліметраў дарожны прасвет (да 180 міліметраў), пашыраную на 20 міліметраў каляіну, абарону дна сталёвымі лістамі, фірмовую сістэму поўнага прывада quattro і 17-цалевыя колавыя дыскі.

На еўрапейскім рынку “пазадарожны” ўніверсал Audi A4 прапануецца з трыма рухавікамі. Першы — гэта бензінавы рухавік 2,0 л (211 к.с.), які можа агрэгатавацца з сяміступеністай рабатызаванай каробкай перадач S-Tronic з двума счапленнямі. Астатнія маторы — гэта двух і трохлітровыя дызелі магутнасцю 170 і 240 к.с. адпаведна. Кожны з рухавікоў абсталяваны турбанагнятальнікам і сістэмай непасрэднага ўпырску паліва.

2011–2015

У лістападзе 2011 года быў праведзены рэстайлінг мадэлі, які ўключае як тэхнічныя, так і знешнія змены. Абноўлены A4 атрымаў святлодыёдныя фары і заднія ліхтары. У салоне крыху памянялася прыборная панэль і цэнтральная кансоль, на якой абнавіліся блокі клімат-кантролю і кіравання мультымедыйнай систэмай і змянілася форма селектара MMI.

A4 атрымалі абноўленае шасі з магчымасцю ўсталёўкі адаптыўнай падвескі, электрамеханічны ўзмацняльнік руля і мадэрнізаваную сістэму поўнага прывада[6]. Абнавілася лінейка рухавікоў.

B9

Audi A4 B9 (2015–2023)

У 2015 годзе адбылася прэм’ера A4 пятага пакалення[7]. Аўтамабіль базуецца на модульнай платформе MLB.

Аўтамабіль дэбютаваў з трыма бензінавымі і чатырма дызельнымі рухавікамі. Бензінавыя — турбіраваны 1,4 магутнасцю 150 к.с., а таксама два двухлітровыя рухавікі магутнасцю 190 і 252 к.с. Шэраг дызельных агрэгатаў складаецца з двухлітровых чатырохцыліндравых рухавікоў, якія выдаюць 150 к.с. і 190 к.с., а таксама шасціцыліндравых матораў аб’ёмам тры літра (218 і 272 к.с). Таксама з’явілася мадыфікацыя, якая працуе на сінтэтычным метане — g-tron. Яна абсталявана 170-моцным двухлітровым турбарухавіком. Балоны для газу размяшчаюцца ў задняй частцы кузава. У іх можна захоўваць да 19 кілаграмаў газу пад ціскам 200 бар. Пры гэтым машына абсталявана яшчэ і бакам для бензіну, які выкарыстоўваецца, калі ў балонах застаецца менш 0,6 кілаграма газу.

Зноскі

  1. Używane Audi A4 B7 2.0 TDI PD 2004-2008 – poradnik kupującego // autokult.pl (польск.)
  2. Действительно новое поколение Audi A4 Архівавана 30 жніўня 2014. // motor.ru (руск.)
  3. Audi официально представила новый универсал A4 Архівавана 22 ліпеня 2012. // motor.ru (руск.)
  4. Audi A4L - специально для Китая // За рулём (руск.)
  5. Компания Audi представила “внедорожную” версию универсала A4 Архівавана 9 красавіка 2014. // motor.ru (руск.)
  6. Компания Audi разом обновила все семейство А4 Архівавана 5 красавіка 2014. // motor.ru (руск.)
  7. Новое поколение Audi A4 представили официально // За рулём (руск.)

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Аўтамабілі Audi