wd wp Пошук:

Audi A2

Audi A2Audi A2 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Audi AG
Выпуск: 19992005
Зборка:  Германія
Клас: малога класа
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. хэтчбэк (4‑месн.), алюмініевы
[Рухавікі](/Рухавік "Рухавік")бензінавыя: 1,4 літра 55 кВт (75 к.с.) 1,6 літра 81 кВт (110 к.с.) дызельныя: 1,2 літра 45 кВт (61 к.с.) 1,4 літра 55 кВт (75 к.с.) 1,4 літра 66 кВт (90 к.с.)[Трансмісія](/Трансмісія "Трансмісія") 5-хуткасная механічная, 5-хуткасная рабатызіраванаяХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 3826 мм
Шырыня: 1673 мм
Вышыня: 1553 мм
Колавая база: 2405 мм
Маса: ад 895 да 1030 кг
На рынку
Сегмент: B-сегмент
Іншае
Аб'ём бака: 20-43 л
Дызайнер: Люк Данкервольке (англ.: Luc Donckerwolke),
Петэр Шраер (ням.: Peter Schreyer)

Audi A2 — кампактны аўтамабіль кампаніі Audi. Вырабляўся з 1999 па 2005 год. За пяць год выпушчана 176,377 аўтамабіляў[1]. З іх 6450 былі версіі 3L (1.2 TDI).

Распрацоўваўся як эканамічны і экалагічны аўтамабіль. Прататып Audi А2 — мадэль Al2 — упершыню была прадстаўлена ў Франкфурце восенню 1997 года.

Сведчаннем дызайнерскага поспеху Audi А2 стаў факт прысуджэння гэтай мадэлі ў жніўні 2002 года прэміі Designpreis der Bundesrepublik Deutschland (de).

Кузаў А2 цалкам выкананы з алюмінія (пры вырабе выкарыстоўваецца фірмовая тэхналогія ASF — Audi Space Frame, як і для мадэлі А8). Алюмініевы корпус заснаваны на прасторавай раме, у выніку чаго аўтамабіль важыць усяго 895 кг.

Стандартная камплектацыя гэтага кампактнага Audi ўключае ў сябе: сістэму стабілізацыі, ABS, EBD, мультымедыйную сістэму, чатыры падушкі бяспекі і пярэднія электрычныя шклопад’ёмнікі. 

У якасці опцый могуць выступаць: скураная аздабленне салона з алюмініевымі ўстаўкамі, найноўшая аўдыясістэма і бакавыя падушкі бяспекі.[2]

Прапаноўваліся бензінавыя рухавікі аб’ёмам 1,4 і 1,6 л і дызельныя рухавікі 1,2 і 1,4 л.

Мадыфікацыі

1.4

Мадэль Audi A2 1.4[3]
Рухавік Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг
Аб'ём, см³ 1390
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 76,5 х 75,6
Ступень сціску 10,5
Магутнасць
пры аб/хв
55 кВт (75 к.с.)
пры 5000 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
126 Н·м
пры 3600 аб / хв
Экалагічны клас Еўра 4
Падрыхтаваная маса, кг 895
Дазволеная маса, кг 1410
Макс. хуткасць, км/г 173
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 12,0
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
8,2 / 4,7 / 6,0

1.6 FSI

Мадэль Audi A2 1.6 FSI[4]
Рухавік Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг,
непасрэдны ўпырск FSI
Аб'ём, см³ 1598
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 76,5 х 86,9
Ступень сціску 12,0
Магутнасць
пры аб/хв
81 кВт (110 к.с.)
пры 5800 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
155 Н·м
пры 4500 аб / хв
Экалагічны клас Еўра 4
Падрыхтаваная маса, кг 995
Дазволеная маса, кг 1510
Макс. хуткасць, км/г 202
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 9,8
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
8,1 / 4,7 / 5,9

1.2 TDI

Audi A2 1.2 TDI

У 2001 годзе была прадстаўлена мадыфікацыя A2 1.2 TDI 3L. Аўтамабіль меў усталяваны трохцыліндравы дызельны рухавік, аналагічны Volkswagen Lupo 1.2 TDI 3L, які агрэгатаваўся з аўтаматызаванай механічнай пяціступеністай скрынкай перадач (Tip-Tronic).

Дзеля зніжэння выдатка паліва была палепшана аэрадынаміка аўтамабіля (дасягнуты каэфіцыент аэрадынамічнага супраціву — Cx=0.25), усталяваны паліўны бак паменшанага аб’ёма (21 л), суцэльныя няскладныя заднія сядзенні і іншыя нязначныя змены.

Выпушчана 6450 машын гэтай мадыфікацыі.

Мадэль Audi A2 1.2 TDI[5]
Рухавік Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг
Аб'ём, см³ 1191
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 76,5 х 86,4
Ступень сціску 19,5
Магутнасць
пры аб/хв
45 кВт (61 к.с.)
пры 4000 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
140 Н·м
пры 1800–2400 аб / хв
Экалагічны клас Еўра 3
Падрыхтаваная маса, кг 855
Дазволеная маса, кг 1200–1245
Макс. хуткасць, км/г 168
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 14,9
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
3,6 / 2,7 / 2,99

1.4 TDI

Мадэль Audi A2 1.4 TDI[3] Audi A2 1.4 TDI[6]
Рухавік Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг
Аб'ём, см³ 1422
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 79,5 х 95,5
Ступень сціску 19,5 18,5
Магутнасць
пры аб/хв
55 кВт (75 к.с.)
пры 4000 аб / хв
66 кВт (90 к.с.)
пры 4000 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
195 Н·м
пры 2200 аб / хв
230 Н·м
пры 1900–2200 аб / хв
Экалагічны клас Еўра 3 Еўра 4
Падрыхтаваная маса, кг 990 1030
Дазволеная маса, кг 1505 1545
Макс. хуткасць, км/г 173 188
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 12,3 10,9
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
5,6 / 3,5 / 4,3 5,8 / 3,5 / 4,3

Сістэмы бяспекі

Стандартнае абсталяванне ўключае пярэднія і бакавыя падушкі бяспекі, праднацягвальнікі пярэдніх рамянёў бяспекі, абмежавальнікі нагрузак і сістэму ISOFIX мацавання крэслаў для дзяцей.

Вынікі краш-тэстаў

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2002[7]
Бяспека пасажыраў 26
Бяспека пешаходаў 5
Пратэставаны аўтамабіль — Audi A2 1.4

A2 у цэлым паказаў даволі высокія характарыстыкі бяспекі вадзіцеля і пасажыраў. Кузаў добра вытрымаў лэбавы ўдар, ахова ад бакавога ўдару таксама на высокім узроўні.

Пры гэтым, A2 паказаў дрэнныя вынікі ў выпрабаваннях на сутыкненне з пешаходам — ахова пешахода ад траўмавання пры наездзе апынулася незадавальняючай.

Audi A2 Concept (2011)

Audi A2 Concept, 2011

Прататып новай мадэлі A2 быў паказаны ў 2011 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне[8]. Прататып быў пабудаваны на скарочанай платформе Audi A1. За кошт шырокага выкарыстання алюмінія і вуглевалакна вага канцэпта склала ўсяго 1150 кг.

Канцэпт быў абсталяваны электраматорам (85 кВт / 116 к.с.), які сілкаваўся ад камплекта літый-іённых акумулятараў. Заяўлены запас ходу машыны — 200 км.

Меркавалася, што мадэль стане на канвеер ў 2015 годзе, але пазней у кампаніі адмовіліся ад ідэі запуску мадэлі ў серыйную вытворчасць[9].

Зноскі

  1. 60 deutsche Autos: Der Audi A2 (ням.)
  2. Как мы тестировали Audi A2
  3. 1 2 http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_14und14tdi_55kw.pdf Technische Datenblätter von 2000-2004 — Audi A2 1.4 und 1.4 TDI, 55 kW – Stand: 09/1999 (ням.)
  4. http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_16fsi_81kw_0302.pdf Technische Datenblätter von 2000-2004 — Audi A2 1.6 FSI, 81 kW – Stand: 03/2002 (ням.)
  5. http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_12tdi_45kw_0201.pdf Technische Datenblätter von 2000-2004 — Audi A2 1.2 TDI, 45 kW – Stand: 02/2001 (ням.)
  6. http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_14tdi_66kw_1103.pdf Technische Datenblätter von 2000-2004 — Audi A2 1.4 TDI, 66 kW – Stand: 11/2003 (ням.)
  7. http://www.euroncap.com/en/results/audi/a2/15563
  8. Электрический Audi A2 разовьет «сотню» меньше чем за 10 секунд // За рулём (руск.)
  9. Audi A2 axed(англ.) . autocar.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2013. Праверана 14 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Аўтамабілі 2000-х
Катэгорыя·Хэтчбэкі
Катэгорыя·Аўтамабілі 1990-х
Катэгорыя·Аўтамабілі Audi
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі сегмента B
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1999