wd wp Пошук:

Anthocharis gruneri

Anthocharis gruneri — дзённы матылёк з сямейства бялянак (Pieridae). Адзін з самых рэдкіх відаў бялянак на тэрыторыі былога СССР.

Этымалогія назвы

Відавы эпітэт дадзены ў гонар О. Грунера (1799—1860) — нямецкага энтамолага, калекцыянера насякомых[1].

Апісанне

Даўжыня пярэдняга крыла 10-18 мм Размах крылаў 30-35 мм. Асноўны фон крылаў самца крэмавата-белы з жоўтым адценнем некаторых участкаў. Вяршыні пярэдніх крылаў у самца — аранжавыя, у самак — цёмна-шэрыя. Ніжні бок задніх крылаў шэра-зялёны, з белымі плямамі[1][2].

Арэал

Албанія, Паўночная Македонія, Балгарыя, Грэцыя, Турцыя, Ізраіль, Сірыя, Іарданія, Паўночны Ірак, Іран, Закаўказзе, Галоўны хрыбет на захадзе і ва ўсходняй частцы Вялікага Каўказа[1].

Біялогія

Матылькі сустракаюцца на участках з ксерафітнай расліннасцю, па камяністых, закустараных схілах, часта з вапняковымі выхадамі. У гарах падымаецца на вышыні да 2000 метраў над узроўнем мора. Развіваецца ў адным пакаленні, лёт імага назіраецца з красавіка па ліпень (у залежнасці ад вышыні над узроўнем мора[2]. Вусень харчуецца на лісці і насенні, якое развіваецца. Акукліваецца на сухіх сцеблах кармавых раслін. Зімуе кукалка[1].

Падвіды

Кармавыя расліны вусеняў

Sisymbrium, Sisymbrium bilobum, торбачнік (Thlaspi), Microthlaspi umbellatum.

Заўвагі па ахове

Від быў  занесены ў Чырвоную кнігу СССР (1984) як рэдкі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Моргун Д. В., Довгайло К. Е., Рубин Н. И., Солодовников И. А., Плющ И. Г. Дневные бабочки (Hesperioidea и Papilionoidea, Lepidoptera) Восточной Европы. CD определитель, база данных и пакет программ «Lysandra». — Минск, Киев, М.: 2005.
  2. 1 2 Н.И. Кочетова,В.Н. Дыхнов, М.И. Акимушкина,. Редкие беспозвоночные животные. — Москва: Агропромиздат, 1986. — 208 с. — 180 000 экз.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Бялянкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum