wd wp Пошук:

Angry Birds

Angry Birds (з англ. — Злыя птушкі, або сярдзітыя птушкі, або раззлаваныя птушкі) — камп’ютарная гульня, распрацаваная фінскай кампаніяй Rovio Entertainment, у якой гулец з дапамогай рагаткі павінен страляць птушкамі па зялёных свіннях, расстаўленых на розных канструкцыях. У гульні выкарыстоўваецца разбуральнае асяроддзе ў двухмернай прасторы. З моманту першага рэлізу для Apple iOS, 10 снежня 2009 года ў App Store, было набыта больш за 12 мільёнаў копій гульні. У цяперашні час выйшлі версіі гульні для іншых платформаў, уключаючы Maemo 5, MeeGo Harmattan, Android, Bada, Symbian3, Java, WebOS, Mac OS X і Microsoft Windows. З 11 мая 2011 года дадалі версію, брэндаваную для браўзера Google Chrome, але яна працуе і ў іншых сучасных браўзерах. На дадзены момант гульню спампавалі больш за 1 мільярд раз, што робіць яе самай папулярным дадаткам для мабільных платформаў, такіх як iOS і Android.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 2009 года