wd wp Пошук:

Rovio Entertainment

Rovio Entertainment Ltd. або Rovio — фінскі распрацоўшчык камп’ютарных гульняў з офісам ў горадзе Эспаа. Кампанія была заснавана ў 2003 годзе як студыя распрацоўкі мабільных гульняў Relude, а ў 2005 годзе была перайменаваная ў Rovio. Кампанія найбольш вядомая сваёй гульнявой франшызай Angry Birds. Уся прадукцыя Rovio выдадзена фірмай Activision.

Гісторыя

У 2003 годзе трое студэнтаў Хельсінкскага тэхналагічнага ўніверсітэта Ніклас Хед, Ярна Вякевяйнен і Кім Дзікерт прынялі ўдзел у конкурсе распрацоўкі мабільных гульняў на дэма-паці Assembly, арганізаванай кампаніямі Nokia і HP. Перамогшы з гульнёй King of the Cabbage World, яны стварылі ўласную кампанію Relude. Гульня была прададзеная студыі Sumea (цяпер належыць кампаніі Digital Chocolate) і пераназваная ў Mole War, стаўшы першай у свеце камерцыйнай мабільнай шматкарыстальніцкай гульнёй у рэжыме рэальнага часу.

Спачатку кампанія распрацоўвала гульні для платформы J2ME. Гэта былі хардкорныя гульні з элементамі гвалту і жахаў, а таксама гонкі і шутары. У асноўным кампанія распрацоўвала гульні для буйных выдаўцоў, у прыватнасці гульні Burnout, Need for Speed, SWAT. У студзені 2005 года Relude атрымала першы раўнд інвестыцый, і кампанія змяніла сваю назву на Rovio Mobile. У снежні 2009 года Rovio выпусціла гульню Angry Birds — аркаду для iPhone. З тых часоў серыя гульняў сумарна была запампаваная больш за мільярд раз, 25 % з якіх прыпадае на платныя версіі. Angry Birds стала самай прадаемай гульнёй у App Store.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі Фінляндыі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вытворцы камп’ютарных гульняў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат