ARCHE Пачатак — беларускі незалежны, літаратурна-мастацкі, навукова-папулярны і грамадска-палітычны часопіс, у якім друкуюцца дзясяткі беларускіх інтэлектуалаў. З’яўляецца адным з двух беларускіх выданняў, запрошаных у сетку еўрапейскіх часопісаў «Eurozine». Выдаецца з верасня 1998 года, рэдактар — Аляксандр Пашкевіч. Выдаецца на беларускай мове.
25 лютага 2009 года суд Маскоўскага раёна горада Брэста прызнаў экстрэмісцкім № 7-8 часопіса. У сувязі з гэтым міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» адзначыўшы, што адміністрацыйны і судовы пераслед часопіса «ARCHE» пачаўся ад моманту яго стварэння ў 1997 годзе, заявіла, што «гэты выпадак з’яўляецца благім прадвесцем для прагрэсу ў галіне свабоды прэсы, на які мы спадзяваліся».
У сувязі з судовым пераследам В. Булгакаў быў вызвалены ад пасады рэдактара, каб выратаваць часопіс.