wd wp Пошук:

Валерый Булгакаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Булгакаў. Валерый Булгакаў (нар. 1974, Мінск) — беларускі філолаг, галоўны рэдактар часопісу ARCHE.

Біяграфія

Скончыў аддзяленне беларускай філалогіі БДУ (1995), аспірантуру пры БДУ (1998), аспірантуру Інстытута філасофіі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны (2003). Рэдактар часопісу ARCHE. Спецыялізуецца ў галіне даследаванняў еўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага.

18 кастрычніка 2012 года быў пакараны гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці паводле абвінавачання ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Валерыю Булгакаву пагражаў турэмны тэрмін. Асцерагаючыся крымінальнага пераследу пакінуў Беларусь[3]. Следства па справе, па якой праходзіў Булгакаў, тычылася абвінавачвання часопіса «Arche» з «прэтэнзіяй на экстрэмізм»[4].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Valer Bulhakaŭ // Czech National Authority Database
  2. Valer Bulgakaŭ // MAK
  3. Экс-главред Arche Валерий Булгаков покинул Беларусь(нявызн.). БелаПАН (12 лістапада 2012). Праверана 28 красавіка 2015.
  4. Валер Булгакаў з’ехаў з Беларусі(нявызн.) (недаступная спасылка). tut.by (12 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2019. Праверана 28 красавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Ежы Гедройца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты філасофскіх навук
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Філолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных