wd wp Пошук:

Аляксандр Васілевіч Пашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пашкевіч. Аляксандр Васілевіч Пашкевіч (нар. 10 кастрычніка 1978, в. Знаменка, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2007).

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (2000) па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства», магістратуру пры ГФ БДУ (2002), аспірантуру Інстытута гісторыі НАНБ (2005) па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2000—2001 гадах працаваў дырэктарам архіва па асабовым складзе Лагойскага райвыканкама, у 2005—2010 годзе — вучоным сакратаром Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, з 2010 — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Arche-Пачатак». Кірункі навуковых зацікаўленняў: гісторыя беларускага нацыянальнага руху 1-й паловы XX ст., гісторыя Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921—1939).

З 2018 года намеснік галоўнага рэдактара навукова-папулярнага часопіса «Наша гісторыя». У час прэзідэнцкіх выбараў, і пратэстаў адразу па іх заканчэнні, быў затрыманы 9 жніўня 2020 года і ўтрымліваўся некалькі дзён у ізалятары[1].

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Гісторык Алесь Пашкевіч знайшоўся на Акрэсціна(нявызн.). nashaniva.com (12 жніўня 2020).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ