wd wp Пошук:

ABB

ABB (Asea Brown Boveri Ltd.) — шведска-швейцарская кампанія, якая спецыялізуецца ў вобласці электратэхнікі, энергетычнага машынабудавання і інфармацыйных тэхналогій. Кампанія заснавана ў 1988 годзе зліццём шведскай кампаніі ASEA і швейцарскай Brown, Boveri & Cie. Офісы канцэрна прадстаўлены ў больш чым 100 краінах свету. Вытворчыя магутнасці размяшчаюцца на тэрыторыі Германіі, Швейцарыі, Швецыі, Італіі, Францыі, Расіі, Чэхіі, Партугаліі, Бразіліі, Фінляндыі, Эстоніі, Украіны, Беларусі і г.д.

Сыход з рынку Расіі

21 ліпеня 2022 года кампанія заявіла, што сыходзіць з Расіі ў выніку вайны ва Украіне і звязаных з ёй міжнародных санкцый супраць Расіі і Беларусі. На Расію прыпадае толькі адзін ці два працэнты ад агульнага гадавога аб’ёму продажаў ABB, і рашэнне аб выхадзе будзе мець меркаваныя фінансавыя наступствы ў другім квартале ў памеры каля 57 млн. долараў ЗША, падлічыла група. Раней кампанія спыніла прымаць новыя заказы ў Расіі, але да цяперашняга моманту працягвала выконваць невялікую колькасць існуючых дагаворных абяцанняў з мясцовымі кліентамі, якія не супярэчаць прынятым супраць РФ санкцыям[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 ABB Group Annual Report 2021
  2. Yahoo! ABB Ltd (ABB) Stock Info
  3. АББ у Расіі. Справаздачы
  4. https://new.abb.com/docs/librariesprovider7/documentacion-clientes/presentaci%C3%B3n-abb-en-espa%C3%B1a-2018-es.pdf
  5. Swedish engineering giant ABB to quit Russia over Ukraine(англ.) . The Local.se (21 ліпеня 2022). Праверана 24 ліпеня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·ABB
Катэгорыя·Кампаніі, якія раней мелі лістынг акцый на Лонданскай біржы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вытворцы лакаматываў Швейцарыі
Катэгорыя·Вытворцы энергетычнага абсталявання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі Швецыі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вытворцы лакаматываў Швецыі
Катэгорыя·Кампаніі Швейцарыі
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Стакгольмскай біржы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Транснацыянальныя карпарацыі
Катэгорыя·Вытворцы прамысловага абсталявання
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Швейцарскай біржы