wd wp Пошук:

5 беларускіх рублёў

5 рублёў
Краіна:  Беларусь
Намінал: 5 рублёў
Шырыня: 135 мм
Вышыня: 72 мм
Дата друку: 2009
Аверс
Малюнак аверса: Пярэдні бок банкнота наміналам пяць рублёў узору 2009 года
Рэверс
Малюнак рэверса: Адваротны бок банкнота наміналам пяць рублёў узору 2009 года

5 рублёў — намінал грашовых купюр Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Банкнот наміналам 5 беларускіх рублёў упершыню ўведзены ў абарачэнне 25 мая 1992 года. На пярэднім боку банкнота размяшчалася выява ваўкоў, на адваротным — выява Дзяржаўнага гербаПагоні») і лічбавае абазначэнне наміналу. Выведзены з абарачэння 1 студзеня 2001 года[1].

1 студзеня 2000 года ўведзены новыя банкноты, на пярэднім боку якіх размяшчалася выява Траецкага прадмесця ў Мінску, на адваротным — лічбавае абазначэнне наміналу. Выведзены з абарачэння 1 верасня 2004 года[2].

У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі беларускай нацыянальнай валюты ў 10 000 разоў з 1 ліпеня 2016 года ў абарачэнне быў уведзезны новы банкнот наміналам 5 рублёў узору 2009 года[3]. Новыя грошы былі гатовыя яшчэ ў 2008—2009 гадах, але тады ўвесці іх у абарачэнне не дазволіў крызіс. Вырабленыя грашовыя знакі былі перададзены ў Цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка.

Апісанне

Купюры ўзору 2009 года надрукаваны брытанскай фірмай «Thomas De La Rue»[4]. Памер банкнота складае 135 х 72 мм. Банкнот прысвечаны Брэсцкай вобласці, адпаведнасць вобласці наміналу банкнота была вызначана ў алфавітным парадку. На пярэднім боку банкнота размешчана выява Белай (Камянецкай) вежы, якая знаходзіцца ў г. Каменцы Брэсцкай вобласці, на адваротным — калаж, прысвечаны першым славянскім паселішчам (фрагмент скуранога пояса, драўлянае кола, малюнак старажытнага дзядзінца «Бярэсце»)[5].

Зноскі

  1. 5 рублёў (1992)
  2. 5 рублёў (2000)
  3. Пра правядзенне з 1 ліпеня 2016 г. дэнамінацыі беларускага рубля
  4. Новыя беларускія грошы зроблены ў Еўрасаюзе Архівавана 4 ліпеня 2016.
  5. Апісанне грашовых знакаў узору 2009 года і іх асноўныя прыкметы сапраўднасці
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Банкноты Беларусі