wd wp Пошук:

465-я ракетная брыгада

465-я раке́тная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — в. Цэль.

Гісторыя

1 верасня 1988 года ў Баранавічах была сфарміравана 465-я ракетная брыгада.

З красавіка 2005 года брыгада дыслакуецца ў в. Цэль.

На яе ўзбраенні знаходзіцца сучасны ракетны комплекс «Кропка», прызначаны для паражэння мэт і аб’ектаў у тактычнай (аператыўна-тактычнай) глыбіні. Комплекс з’яўляецца высокадакладнай зброяй — кругавое верагоднае адхіленне ад мэты складае 50 метраў, а далёкасць паражэння — да 120 км.

У кастрычніку 2003 года злучэнне ўзнагароджана вымпелам Міністра абароны “За доблесць і мужнасць”, праяўленыя асабовым складам брыгады пры правядзенні комплекснага аператыўнага вучэння “Чыстае неба-2003”, у наступным па выніках удзелу ў вучэнні “Шчыт Айчыны-2004» — другім.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Брыгады Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Асіповічы