wd wp Пошук:

1905 год у Беларусі

«1905 год у Беларусі» — зборнік дакументаў і матэрыялаў, прысвечаны 20-годдзю рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. Выдадзены ў 1926 годзе ў Менску.

Падрыхтаваны Камісіяй ЦВК Беларускай ССР па арганізацыі святкавання 20-годдзя рэвалюцыі 1905 г. і гістпартам пры ЦК КП(б)Б.

Змест

У зборніку апублікаваны 8 спраў архіўнага фонду 4-га справаводства Дэпартамента паліцыі Расійскай імперыі, якія захоўваліся ў Ленінградскім аддзяленні Цэнтральнага архіва РСФСР.

413 дакументаў (данясенні, паведамленні, тэлеграмы жандарскіх чыноўнікаў і губернатараў, пракламацыі РСДРП, Бунда, сацыялістаў-рэвалюцыянераў) адлюстроўваць падзеі, рух і настрой у 1905 годзе ў этнаграфічных межах Беларусі (былых Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай губерняў). У зборніку прыведзеная гістарычная хроніка падзей рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, у прадмове дадзена крытыка зместу і палітычнага кірунку крыніц.

Рэдакцыя мела на мэце дэталізаваць адлюстраваныя ў дакументах падзеі ў форме зносак на аснове іншых крыніц, якія не ўвайшлі ў зборнік (асобных спраў канцылярый губернатараў, матэрыялаў газет 1905 года, мемуарнай літаратуры), але не здолела гэта зрабіць.

Рэцэнзіі

У. Пічэта ў рэцэнзіі на зборнік (часопіс «Каторга и ссылка», 1926, № 3) указваў на недакладнасці і нядбайнасць апрацавання матэрыялаў, адначасова адзначаў, што ў навуковы ўжытак уведзеныя «матэрыялы першараднай гістарычнай каштоўнасці».

Публікацыя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі 1925 года
Катэгорыя·Гістарыяграфія гісторыі Беларусі
Катэгорыя·Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі
Катэгорыя·Выданні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак