wd wp Пошук:

19-я партызанская брыгада імя В. М. Молатава

19-я партызанская брыгада імя В. М. Молатава — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1944 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ляхавіцкага раёна. 7—10 ліпеня 1944 года брыгада (538 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Дзейнасць

У красавіку — чэрвені 1944 года партызаны зрабілі больш за 30 дыверсій на чыгуначных участках Баранавічы — Лунінец, Баранавічы — Быцень і на шашэйных дарогах, падарвалі 14 эшалонаў, 36 аўтамашын, разбурылі тры масты, знішчылі дзясяткі кіламетраў тэлефонна-тэлеграфнай лініі. 20 чэрвеня 1944 года на ўчастку чыгункі Брэст — Баранавічы паміж станцыямі Лясная і Гінцавічы падарвалі больш за 460 рэек. Правялі трынаццаць баёў, у тым ліку каля вёскі Залужжа (11 красавіка 1944 года), разам з брыгадай імя В. С. Грызадубавай каля вёскі Мінічы (4 ліпеня 1944 года) за мост цераз раку Шчара.

Склад

Камандаванне

Камандзіры

Камісар

Начальнікі штаба

Памяць

У вёсцы Свяціца Ляхавіцкага раёна ў гонар брыгады пастаўлена стэла (1975 год).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1944 годзе