wd wp Пошук:

18-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ

18-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэпартызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрадаў імя Фрунзэ (арганізаваны ў жніўні 1942 года) і імя Дзяржынскага (арганізаваны ў верасні 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзяржынскага, Заслаўскага, Івянецкага, Клецкага, Ганцавіцкага раёнаў. У снежні 1943 — студзені 1944 гадоў брыгада зрабіла рэйд з Івянецкага раёна ў Клецкі і ўвайшла ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння паўднёвай зоны. 3 ліпеня 1944 года брыгада (735 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны вялі баявыя дзеянні на чыгуначных участках МінскМаладзечна, Мінск — Стоўбцы, БаранавічыЛунінец. У жніўні 1942 года разбілі нямецкія апорныя пункты ў вёсках Волма і Залатары. У маі — ліпені 1943 года падарвалі больш за 100 рэек, 7 мастоў, 15 эшалонаў, знішчылі 33 аўтамашыны, у час разгрому апорнага пункта ў вёсцы Тарасава каля Мінска захапілі мінамёт, 5 кулямётаў, больш за 40 вінтовак. У сакавіку 1944 года выбілі немцаў з вёскі Будча Ганцавіцкага раёна, вывелі са строю вузкакалейку на ўчастку ГанцавічыДзяніскавічы. У чэрвені 1944 года ў час «рэйкавай вайны» на чыгуначным участку Баранавічы — Лунінец падарвалі 550 рэек.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе