wd wp Пошук:

188-я інжынерна-сапёрная брыгада

188-я гвардзейская Наўгаро́дская Чырванасця́жная ордэнаў Суво́рава і Куту́зава 2-й ступе́ні інжыне́рная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Вёска Новае Пашкава Магілёўскага раёна.

Гісторыя

15 верасня 1942 года ў вёсцы Чыміхіна Ціхвінскага раёна Ленінградскай вобласці была сфарміравана 39-я інжынерна-сапёрная брыгада спецыяльнага прызначэння.

З красавіка 1944 года яе поўнае найменне — 2-я гвардзейская матарызаваная штурмавая інжынерна-сапёрная Наўгародская брыгада Рэзерву Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, а з чэрвеня — 2-я гвардзейская матарызаваная штурмавая інжынерна-сапёрная Наўгародская Чырванасцяжная брыгада. У Беларускай наступальнай аперацыі брыгада забяспечвала баявыя дзеянні дзвюх армій, удзельнічала ў вызваленні гарадоў Орша, Барысаў, Мінск.

У лістападзе 1945 года яна была перафарміравана ў 6-ю гвардзейскую інжынерна-сапёрную Наўгародскую Чырванасцяжную ордэнаў Суворава і Кутузава II ступені брыгаду, а ў красавіку 1947 года — у 10-й гвардзейскі інжынерна-сапёрны Наўгародскі Чырванасцяжны ордэнаў Суворава і Кутузава II ступені полк.

У 1990-я гады воінская частка стала 188-й гвардзейскай інжынерна-сапёрнай, а затым — інжынернай брыгадай.

У складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь асабісты склад брыгады прымаў удзел практычна ва ўсіх буйных вучэннях, такіх як «Бярэзіна-2002», «Захад-2009» і «Шчыт Саюза-2011».

Зноскі

  1. Школа мужества для настоящих мужчин
  2. Инженерная закалка

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брыгады Беларусі
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Кутузава II ступені
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Гвардзейскія воінскія часці Беларусі
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Суворава II ступені
Катэгорыя·Новае Пашкава
Катэгорыя·Савецкая гвардыя