wd wp Пошук:

17 cm mittlerer Minenwerfer

17 cm mittlerer Minenwerfer (17 cm mMW) — 17-см мінамёт, стаяў на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўваўся падчас Першай сусветнай вайны.

Гісторыя

Распрацоўка мінамёта пачалася пасля руска-японскай вайны: мінамёт аказаўся эфектыўным для разбурэння ўмацаванняў суперніка ў параўнанні са стандартнай артылерыяй. Для стральбы выкарыстоўваліся 50-кілаграмовыя снарады, што адрозніваліся вялікім запасам выбухоўкі і большай ударнай хваляй у параўнанні са стандартнымі артылерыйскімі снарадамі. Нізкая пачатковая хуткасць палёту дазваляла рабіць тонкія сценкі для снарадаў, пакідаючы больш месца для выбухоўкі. У гады вайны выраблялася новая версія мінамёта з даўжэйшым ствалом, якая атрымала пазначэнне 17 cm mMW n/A.

Баявое прымяненне

Для стральбы з лафета мінамёта здымалі колы, а саму гармату ўсталёўвалі ў прынамсі паўтарамятровую яму, якая бараніла экіпаж у выпадку разрыву снарада ў ствале. Нягледзячы на надзвычай кароткі радыус дзеяння, mMW апынуўся вельмі эфектыўным для знішчэння бункераў і іншых палявых умацаванняў. З пачатку вайны колькасць мінамётаў павялічылася са 116 асобнікаў да 2361 асобніка ў 1918 годзе.[1]

17 cm mittlerer Minenwerfer на Ўсходнім фронце

Зноскі

  1. The data for this weapon differs between sources and cannot be considered definitive. Data provided has generally been for an a/A mortar as given at the US Army Field Artillery Museum, Ft. Sill, Oklahoma

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артылерыя калібра 170 мм
Катэгорыя·Мінамёты
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта