wd wp Пошук:

15 cm Autokanone M. 15/16

15 cm Autokanone M. 15/16 (15 cm палявая гармата M. 15/16) — палявая гармата, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялася кампаніяй Škoda.

Гісторыя

Гармата 15 cm Autokanone M. 15/16 была распрацавана для замены 15 cm Kanone M. 80. Першы прататып пратэсціраваны ў 1915 годзе. Што характэрна, гэта была першая аўстра-венгерская гармата, прызначаная для транспартавання аўтамабільным транспартам, такім чынам, зброя атрымала прыстаўку Autokanone. Спачатку М. 15 мела максімальны вугал узвышэння толькі 30 °, што запатрабавала пры першых днях выкарыстання гарматы, асабліва для паражэння вышынных цэляў у горах, павялічыць вугал узвышэння да 45 °. Мадэрнізаваныя гарматы атрымалі пазначэнне М. 15/16 і паступілі ў войскі ў першай палове 1917 года. Усяго да канца вайны былі мадэрнізаваныя ўсе 44 гарматы.[1]

Апісанне канструкцыі

«М. 15» меў стандартную канструкцыю для тых часоў, з каробчатым лафетам, жалезнымі коламі і выгнутым гарматным шчытом. Для транспартавання ствол, як правіла, здымаўся з лафета і перавозіўся на асобным прычэпе. Буксіраваць гармату планавалася матарызаванымі трактарамі, напрыклад, Austro-Daimler Artilleriezugwagen M.17[uk]. M. 15 была вельмі цяжкай (11 900 кг), што запатрабавала для абслугоўвання вялікага разліку — 13 чалавек.

Баявое прымяненне

У дваццатыя гады ў Італіі на гарматы былі ўсталяваны новыя колы ад Vickers Terni[en], яна была прынята на ўзбраенне под пазначэннем Cannone da 152/37. У чэрвені 1940 года ў італьянскім войску лічыліся 29 адзінак такіх гармат, яны выкарыстоўваліся ў баях у Албаніі, Грэцыі і Паўночнай Афрыцы. Да канца 1940 года засталіся ўсяго 21 спраўныя гарматы, чатыры з якіх знаходзіліся ў Італіі, а некаторыя з іх былі ўсталяваныя ў якасці гарматаў берагавой абароны. Да моманту італьянскай капітуляцыі гэты лік скараціўся да 17 адзінак.[2]

У войску Аўстрыі на ўзбраенні лічыліся 2 гарматы. У Чэхаславакіі гарматы лічыліся спраўнымі, але знаходзіліся на захоўванні. Аўстрыйскія і чэшскія гарматы былі захопленыя і прынятыя на ўзбраенне Вермахта ў якасці 15,2 см K 15/16 (т). Гарматы выкарыстоўваліся ў ахоўных збудаваннях Атлантыкі.

Італьянскія гарматы, захопленыя пасля капітуляцыі Італіі ў 1943 годзе, знаходзіліся пад пазначэннем у Вермахце як 15,2 см K 410 (i). Немцы не карысталіся ім, напэўна, з-за іх унікальных боепрыпасаў і яны ўжываліся у якасці гармат берагавой абароны.

Зноскі

  1. Ortner, p. 518-519
  2. Chamberlain, Peter (1975). Heavy artillery. Gander, Terry,. New York: Arco. ISBN 0668038985. OCLC 2143869. https://www.worldcat.org/oclc/2143869.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Палявыя гарматы
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артылерыя ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Артылерыя калібра 152 мм
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта